Версия для слабовидящих

Падпіска

Паслугі
Тарыфы

Падпіска

Паважаныя кліенты беларускай пошты!

У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі ў свеце адбываюцца падзеі, якія могуць паўплываць на тэрміны дастаўкі замежных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі падпісчыкам Рэспублікі Беларусь.

АДКРЫТА ПАДПIСКА НА 2 ПАЎГОДДЗЕ 2020 ГОДА

РУП “Белпошта” — самы буйны і надзейны распаўсюджвальнік перыядычных выданняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Падпіску на беларускія і замежныя выданні Вы можаце аформіць:

  • у аддзяленнях паштовай сувязі;
  • праз сістэму “iнтэрнэт-падпіска”;
  • пры дапамозе аплатна-даведачных тэрміналаў;
  • зрабіць заяўку ў абслуговым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам дома на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • за невялікую даплату можна аформіць дастаўку газет і часопісаў да кватэры падпісчыка пры дапамозе паслугі “ўручэнне з рук у рукі”.

Да ўвагi падпiсчыкаў:

  • пры афармленні падпіскі на абанементную скрыню, усталяваную ў аддзяленні паштовай сувязі, або “да запатрабавання” робіцца скідка ад тарыфу на дастаўку.


Увага! Цудоўная магчымасць сэканоміць час і аплаціць падпіску, не выходзячы з дому, праз сiстэму “Iнтэрнет-падпiска”!

Фізічныя асобы могуць аплаціць падпіску на друкаваныя СМІ праз плацежную сістэму “WebPay” з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак VISA, MasterCard і Белкарт, эмітаваных рознымі банкамі Рэспублікі Беларусь.

Рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства паштовай сувязi “Белпошта” запрашае юрыдычных i фiзiчных асоб прыняць удзел у дабрачыннай акцыi “Падаруй часопiс дзіцяцi” i аформіць падпiску на дзіцячыя друкаваныя СМI Рэспублiкi Беларусь на адрас школ-iнтэрнатаў i дзіцячых дамоў.


Афармленне падпіскі на перыядычныя сродкі масавай інфармацыі праз сістэму “Iнтэрнэт-падпіска

Падпіска на друкаваныя СМІ прымаецца толькі на адрасы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін прыёму падпіскі на выданні Рэспублікі Беларусь пры афармленні праз аб’екты паштовай сувязі (АПС) і плацежна-даведачныя тэрміналы

з чэрвеняз лiпеняса жнiўняз верасняз кастрычнiказ лiстапада
па 26.05.20па 26.06.20па 27.07.20па 27.08.20па 27.09.20па 27.10.20

Афармленне і аплата падпіскі праз сістэму "Інтэрнэт-падпіска" на выданні Рэспублікі Беларусь на лiпень- студзень 2020 г. праводзіцца да 22 чэрвеня б.г.

 

Тэрміны прыёму падпіскі на замежныя выданні — у адпаведнасці з умоўнымі абазначэннямі, размешчанымі ў каталозе "Друкаваныя СМІ. Расійская Федэрацыя. Украіна. Казахстан. Другое паўгоддзе 2020 года" (гл. PDF-версію ў раздзеле "Каталогі на 2 паўгоддзе 2020 года").

 

Тэрміны прыёму падпіскі на замежныя выданні, указаныя ў каталозе, пры афармленні падпіскі праз сістэму "Інтэрнэт-падпіска" скарочаныя на 5 дзён у сувязі з неабходнасцю правядзення аплаты за аформленую падпіску і залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак прадпрыемства да заканчэння падпіснога перыяду. 

 

Тэлефон для даведак па пытаннях "Інтэрнэт-падпіскі": 8 (017) 327-75-27.

 

Юрыдычныя асобы ажыццяўляюць аплату аформленай падпіскі згодна з рахункам-фактурай, што накіроўваецца на адрас юрыдычнай асобы па факсімільнай сувязі. Тэл. для даведак: 8 (017) 293-55-26

 

Падпісчык можа адмовіцца ад аформленай падпіскі да наступлення чарговага мінімальнага падпіснога перыяду* ў вызначаныя для прыёму падпіскі перыяды.

 *Мінімальны падпісны перыяд — мінімальны перыяд падпіскі на друкаваны сродак масавай інфармацыі, які вызначаецца рэдакцыяй Рэспублікі Беларусь і рэдакцыяй замежнай дзяржавы, распаўсюджвальнікам замежнай дзяржавы (месяц, два месяцы, квартал, паўгоддзе).

 (Інструкцыя аб парадку прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі, зацверджаная пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.10.2016 г. № 15) 

 

Аператар паштовай сувязi, якi мае спецыяльны дазвол (лiцэнзiю) на дастаўку друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi, павiнен ажыццявiць дастаўку падпiсчыку друкаванага сродку масавай iнфармацыi ў наступныя тэрмiны:

часопiсы i газеты, зарэгiстраваныя ў замежных дзяржавах — не пазней другога рабочага дня, наступнага за днём паступлення iх у аб`ект паштовай сувязi, якi ажыццяўляе дастаўку падпiсчыку.

штодзённыя газеты (за выключэннем, газет, зарэгiстраваных у замежных дзяржавах), а таксама газеты, якiя друкуюцца ва ўстаноўленыя днi тыдня — у дзень iх выхаду з друку.


ІНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ПРЫЁМУ ПАДПІСКІ НА ДРУКАВАНЫЯ СРОДКІ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ І ІХ ДАСТАЎКІ 


Па ўсіх пытаннях падпіскі на перыядычныя выданні неабходна звяртацца ў аддзяленні паштовай сувязі па месцы жыхарства або раённы вузел паштовай сувязі.

Абласны цэнтр

Тэлефон

Брэсцкі філіял РУПБелпошта

8 (0162) 57-42-66

Віцебскі філіял РУП “Белпошта”

8 (0212) 61-41-06

Гомельскі філіял РУП “Белпошта”

8 (0232) 79-68-17

Гродзенскі філіял РУП “Белпошта”

8 (0152) 75-73-47

Мінскі філіял РУП “Белпошта”

8 (017) 361-85-95

Магілёўскі філіял РУП “Белпошта”

8 (0222) 63-64-21

Вытворчасць “Мінская пошта”

8 (017) 222-72-17



Дакументы для афармлення падпіскі юрыдычным асобам прадстаўлены ў фармаце.doc і прызначаны 

для захавання на ПК падпісчыка з магчымасцю далейшага запаўнення:

·                                  

Інфармацыя для рэдакцый і выдавецтваў па ўключэнні ў падпісны каталог на 1 паўгоддзе 2020 года.



Інфармацыя аб паступленні друкаваных СМІ ў РУП «Белпошта»

Спецыфікацыя на выданні на 1-е паўгоддзе 2020 года (экспарт)

Інфармацыя аб выданні на 1-е паўгоддзе 2020 года (Дадатак № 1)