Паслугі
Тарыфы

Падпіска-2017: застаемся разам! Выпісвайце газеты са скідкай!

Сотні жыхароў нашай рэспублікі чытаюць і чакаюць з нецярпеннем свежыя нумары любімых перыядычных выданняў. Газета працягвае заставацца жаданым госцем у кожным доме.

З 15 мая па 2 чэрвеня 2017 года «СБ. Беларусь сёння», «Сельская газета», «Рэспубліка», «Народная газета» і «Знамя юнацтва» сумесна з РУП «Белпошта» праводзяць акцыю для падпісчыкаў.

У гэты перыяд кліенты РУП «Белпошта» могуць аформіць падпіску на 2 паўгоддзе 2017 года са скідкай (ссылка на документ с русской версии):

· у любым аддзяленні паштовай сувязі краіны;

· у рэжыме онлайн праз сістэму “Iнтэрнет-падпiска” на сайце РУП «Белпошта»;

· у паштальёна;

· на плацежна-даведачным тэрмінале (ПДТ);

· па факсу або паштовым кур’ерам у офісе (для юрыдычных асоб).

У гэты ж перыяд скідкі будуць дзейнічаць і для прадпрыемстваў і арганізацый, якія аформяць падпіску на газеты «СБ. Беларусь сёння», «Сельская газета», «Рэспубліка», «Народная газета» і «Знамя юнацтва». Памер скідкі будзе залежаць ад колькасці аформленых экзэмпляраў на квартал.

Выпісвайце любімыя газеты не толькі для сябе, але і дарыце падпіску родным, блізкім і сябрам у іншых рэгіёнах Беларусі!

Пазнавайце навіны РУП «Белпошта» першымі: Twitter Facebook Укантакте Аднакласнікі