Паважаныя кліенты, у вас ёсць унікальная магчымасць набываць тавары ў магазінах-партнёрах з дастаўкай па ўсёй тэрыторыі краіны, скарыстаўшыся паслугай «Лёгкі шопінг».
Паслуга «Лёгкі шопінг» — гэта рашэнне для тых, каму складана самастойна несці пакупку дамоў, хто любіць рабіць сюрпрызы і падарункі родным і блізкім, хто цэніць свой час!
Скарыстацца паслугай «Лёгкі шопінг» хутка і проста:
1. Падабраць упакоўку, якая забяспечыць захаванасць тавару (каробка ці поліэтыленавы пакет);
2. Запоўніць суправаджальны бланк, указаўшы: Прозвішча, Імя, Імя па бацьку, адрасныя даныя і кантактны нумар тэлефона;
3. Чакаць дастаўку вашых пакупак на дом.
Перавагі:
— дастаўка тавару вагой да 30 кг да дзвярэй, тавару вагой звыш 30 кг — да пад’езда/весніц;
— тэрмін дастаўкі па Мінску — на наступны дзень, па Беларусі — да 3-х дзён (без уліку выхадных і святочных дзён);
— узгадненне з атрымальнікам інтэрвалу часу дастаўкі.
Кошт дастаўкі па г. Мінску — ад 6,0 руб., у іншыя населеныя пункты — ад 11,0 руб.
Дастаўка пакупак яшчэ не была такой хуткай і выгаднай!
Паслуга для рытэйлу прадастаўляецца на дагаварных умовах. Для заключэння дагавору і кансультацый па паслузе звяжыцеся са спецыялістамі па тэлефонах: +375 17 293-55-19, +375 17 222-48-48 або e-mail: marketing_bso@belpost.by.
Каля 30 магазінаў ужо з’яўляюцца партнёрамі РУП «Белпошта» па прадастаўленні паслугі «Лёгкі шопінг». Запрашаем да супрацоўніцтва іншыя гандлёвыя арганізацыі!
Зрабіце шопінг лёгкім разам з РУП «Белпошта»!