Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 13.02.09

Газета «Звязда» «Ад звязды» не адмаўляюцца... (№27 за 13 февраля 2009 года)

Ранiца пасля чарговай камандзiроўкi заўжды багатая: зрэдку — на адмысловыя (бо прывезеныя здалёк) прысмакi i заўсёды — на ўражаннi. Яны — ну, безумоўна ж — розныя…

У блiзкiм ад сталiцы Дзяржынску наш маленькi звяздоўскi дэсант быў не раз i нават не два. Сустрэчы з падпiсчыкамi (у тым лiку патэнцыйнымi) ладзiлiся i ў вялiкай актавай зале райвыканкама, i ў невялiчкай на электрамеханiчным заводзе, на швейнай фабрыцы "Элiз". А можна было б — i на першым аддзяленнi паштовай сувязi: зала там вялiкая, утульная, столiкi з крэсламi ёсць, народу шмат.

— З 10 лютага прымаем усе плацяжы, — патлумачыла начальнiк раённага вузла паштовай сувязi Людмiла Аляксандраўна Шыманская. — Да таго ж людзi насенне ў нас прывыклi купляць. Зручна: усё ў адным месцы.

І месца гэтае — пошта. Яна, што ў Дзяржынску, што ў вёсцы Касiлавiчы, дзе ў нас, кажуць, шмат чытачоў-падпiсчыкаў, апроч iншага — цэнтр зносiн: тут сустракаюцца, абменьваюцца навiнамi, раяцца, вырашаюць праблемы. Тут, як мы адразу ж паспелi адчуць, вельмi своеасаблiвая атмасфера — людская, цёплая. Хоць i рабочая. Ствараецца такая, як правiла, не ў адзiн дзень, вялiкiмi намаганнямi, але ж, што цалкам магчыма, адным чалавекам: у першым аддзяленнi паштовай сувязi Дзяржынска — яго начальнiцай i нашай даўняй i вернай падпiсчыцай.

Падчас папярэднiх прыездаў з Зiнаiдай Фёдараўнай мы сустракалiся. На гэты раз — на жаль, не пашчасцiла. Але ж, як патлумачылi яе калегi-паштавiкi, на Дзяржыншчыне ў нас тыраж стабiльны, прыхiльнiкi газеты i роднай мовы тут былi i ёсць (а якiя настаўнiкi!..), карткi на розыгрыш прызоў дасылаюцца, таму цалкам магчыма, што мы завiтаем сюды яшчэ. I з суперпрызам.

Каму не шанцуе на iх, дык гэта Стаўбцоўшчыне: i хацелася б прыехаць сюды, наладзiць сустрэчу з падпiсчыкамi, з паштавiкамi, але ж з пустымi рукамi неяк няёмка. Тым больш, што, як патлумачыла начальнiк вузла паштовай сувязi Раiса Iванаўна Шыдлоўская, у раёне любяць газету.

— Усяго — каля 700 падпiсчыкаў. Найбольш, — патлумачыла яна, — у аддзяленнях сувязi Шашкi, начальнiкам там Тамара Мiкалаеўна Дударэвiч, у Заямным — Раiса Вiктараўна Бiрукова, Стары Свержань — Нiна Мiхайлаўна Турко, у нашым гарадскiм аддзяленнi, якiм кiруе Алена Леанiдаўна Сянюк… Стараемся трымаць тыраж. У тым лiку i "Звязды". Бо гэта ж некалi чалавек афармляў падпiску адзiн раз на ўвесь год. Цяпер — хто на месяц, хто на квартал. I ўжо паштальёну трэба, па-першае, без прэтэнзiй дастаўляць перыёдыку, а па-другае, не-не ды i нагадаць, каб нiхто не забыўся працягнуць падпiску.

А заадно (гэта ўжо мы нагадваем) — высылаць свае карткi на розыгрыш прызоў. Бо пашанцаваць можа…

У тым лiку i нам. На сустрэчу — цi ў самiм гэтым райцэнтры, цi ў той жа слыннай Мiкалаеўшчыне, у Налiбоках, Прудах, Лiтве, Залужжы… Нас, паверце, не спалохаюць нi дарогi, нi адлегласцi. А вось што можа…

Як зараз памятаем мiнулую сустрэчу ў Iвянцы: паўнюткую актавую залу пасялковага Савета, твары i выступленнi людзей, вiктарыну з розыгрышам нейкiх сцiплых прызоў i твар жанчынкi, якая потым сказала: "Во, усе нешта выйгралi, а я 20 гадоў "Звязду" выпiсваю — мне нiчога не далi".

Крыўдна было ёй. А як жа няёмка нам: прагледзелi", не заўважылi чалавека — адмовiцца цяпер ад падпiскi…

Таму, вiдаць, яшчэ раз апынуўшыся ў той жа зале, шукалi найперш знаёмыя твары…

Многiх, на жаль, не бачылi: некаму не выпала прыйсцi на сустрэчу, нехта, магчыма, не змог дабрацца… Але ж галоўнае, што i на гэты раз людзям не хапiла крэслаў.

У першых радах, як i трэба было чакаць, сядзелi нашы шчаслiўчыкi ў атачэннi "групы падтрымкi" з лiку суседзяў — прыгожыя людзi! Вера Бранiславаўна Спiрыдовiч нарадзiлася тут, у гэтым мястэчку, выйшла замуж за вайскоўца, разам з iм дзе толькi не жылi (пераважна — у Расii), а вось пасля — вярнулiся дамоў, у Беларусь.

— Мову, як паветра, — гаварыла Вера Бранiславаўна, — не заўважаеш, калi яна ёсць, калi даступная, калi ты ў любую мiнуту можаш яе пачуць, купiць газету, узяць з палiцы кнiжку. А вось калi няма… Нам з мужам яе вельмi не хапала. Таму першае, што зрабiлi, прыехаўшы, — выпiсалi "Звязду". — Чытаем у ёй усё. Мне як гаспадынi патрэбныя i даспадобы "Хатняя энцыклапедыя", "Крынiчка" (у нас 17 сотак зямлi), "Прамыя лiнii" з парадамi дактароў… У мужа болей часу. Ён сканворды вашыя любiць, крыжаванкi… Дарэчы, гэта ён прачытаў, што я тэлевiзар выйграла. Дарагi падарунак…I памяць. Але галоўнае, за што мы ўдзячныя газеце, — за мову. Мы вярнулiся да яе, успомнiлi…

У тым, што гэта не проста словы, усе прысутныя маглi пераканацца тут жа, калi ў размову ўступiў гаспадар i на добрай беларускай расказаў пра тое, што родам ён з Вiлейшчыны, што вырас, можна сказаць, пад "Звяздой" (гэта значыць, што газету заўжды выпiсвалi бацькi), што з 19 гадоў i да выхаду ў адстаўку беларускай мовы, лiчы, нiколi не чуў, а помнiў заўсёды. I, дарэчы, сярод людзей iншых нацыянальнасцяў не сустракаў тых, хто ад роднай так лёгка адмаўляўся б — толькi мы, беларусы… На вялiкi жаль. Таму, маўляў, i ўдзячны газеце за крытычныя артыкулы, за тое, што "Звязда" не проста трымаецца свайго, яна, як можа, баронiць, адстойвае мову.

— Аднак у гэтай справе ў вас ёсць i недахопы, — зазначыў Мiхаiл Аляксеевiч. — Канкрэтыкi мала. Ну вось чаму б не напiсаць, што наш старшыня пасялковага савета па-беларуску гаварыць не хоча, што вулiцы ў нашым Iвянцы (i, мусiць жа, не без яго згоды?) падпiсалi на другой дзяржаўнай… А чаму? Самi ж сук сячом, на якiм сядзiм!

Другая наша падпiсчыца, Ларыса Iванаўна Целяшэўскага, якая, дарэчы жыве на вулiцы "Белорусской", была настроена менш ваяўнiча:

— Я выкладаю нямецкую мову ў школе, — гаварыла яна. — На беларукай мы размаўляем у сям’i, яе ж я чую ад калег-настаўнiкаў,ад дзяцей. Хоць школа i руская… Не, не ўсё так дрэнна…

У нас жа да гэтай прыгожай жанчыны, апроч iншых, было i адмысловае пытанне — пра вершы.

— Я не лiчу сябе паэткай, — сумелася Ларыса Iванаўна, — так, напiшу, бывае, калегам — да дня нараджэння, да свята. А тут перад Калядамi пасылала ў рэдакцыю картку на розыгрыш прызоў. У канверце месца было. Трэба, думаю, яшчэ што палажыць. Ну i зрыфмавалася:

Я святочную яду

Не вару каханку.

Падпiшуся на "Звязду"

Прынясуць да ганка.

Варта мужу ў рукi ўзяць,

На канапу сесцi -

Калi дзень, а калi й пяць

Не пытае есцi…

Не думала, што радкi надрукуюць, не думала, што буду ўдзельнiчаць у конкурсе "Хто каго?". Дагэтуль мы з мужам былi проста чытачамi газеты.

Цяпер — яшчэ i аўтарамi, рэкламiстамi, бо Ларысе Iванаўне, як высветлiлася, вельмi да твару, наша звяздоўская кепачка.

Былi ў зале i iншыя чытачы-прыхiльнiкi:

— Я за жыццё досыць шмат газет перабрала, — прызналася Янiна Войцехаўна Мiкiцкая, — нейкую год выпiсвала, нейкую — пяць. I ўсё нешта не тое было — не падабалiся. Падыходжу неяк раз да суседкi, яна на пошце тады працавала, кажу: "Парай ты мне газету". Яна не доўга думаючы: "Выпiшы "Звязду"… Было гэта, можа, 10 таму. Я нi разу не пашкадавала, што яе паслухала: чытаю цяпер i цешуся — усё блiзкае тут, сваё. Ведаю, чым людзi жывуць, як радуюцца, як гаруюць. Сама во сына страцiла… З газетай неяк лягчэй перажыць гэта — не такi адзiнокi, як быццам.

Гучалi ў зале назвы любiмых рубрык, прозвiшчы звяздоўскiх журналiстаў, iм жа (нам) падказвалi тэмы для новых артыкулаў.

Але ж найбольш усцешыла тое, што сярод падпiсчыкаў па-ранейшаму была тая маленькая жанчынка, якую ў мiнулы раз (ну жадаючы таго!) мы пакрыўдзiлi.

— Летам 22 гады будзе, як я выпiсваю "Звязду", — прызналася Ванда Канстанцiнаўна Маненкова. — Нi разу нiчога не выйграла — нi парачкi парсючкоў, нi курачкi… Проста люблю газету. I ўсё тут.

Не адмовiлася… Гэта, згадзiцеся, цаны не мае!

Як i тое, што пачулi на невялiчкай пошце ў не так далёкай ад мястэчка вёсцы Яршэвiчы. У нумары за 10 лютага "Звязда "напiсала пра тое, што тутэйшы руплiвы паштальён Вольга Васiльеўна Лукашанец за рост колькасцi падпiсчыкаў узнагароджваецца каштоўным прызам — яна яшчэ прачытаць не паспела, а мы той прыз ужо прывезлi. Прыемна было ўручыць i даведацца, што ў гэтым аддзяленнi сувязi ў нас 17 падпiсчыкаў. А якiх!

— Iра Гiдлеўская, — пералiчвала паштальён, — даярка, Iра Лiтко — наша доктарка, Ала Вiктараўна Пятроўская — дырэктар школы, Фёдар Iванавiч Грэбень — старшыня сельскага Савета…

Пенсiянеры, настаўнiкi, прадавачка, навасёлы з новых дамкоў у Манькаўшчыне… Цэркаўка на пагорку, рэчачка ўнiзе… Карацей, хоць заставайся тут, каб усё разгледзець, каб з усiмi ўбачыцца… Ёсць жа пра што пагаварыць!.. Але…

Нас чакалi ў iншых месцах — там, дзе мы былi, дзе пакуль не былi. I куды абавязкова яшчэ прыедзем!


На здымках: прыз руплiваму паштальёну Вользе Васiльеўне Лукашанец уручае начальнiк Валожынскага раённага вузла паштовай сувязi Зiгмунд Сiльвестравiч Лужынскi; прыз адданым падпiсчыкам Веры Бранiславаўне i Мiхаiлу Аляксеевiчу Спiрыдовiчам — начальнiк iдэалагiчнага ўпраўлення Валожынскага райвыканкама Алег Аляксандравiч Бобрык, рэкламiстка "Звязды" Ларыса Iванаўна Целяшэўская.



Газета «Звязда» (№27 за 13 февраля 2009 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати