Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 27.11.08

Газета «Минская правда» Паштальён ля дзвярэй... (за ноябрь 2008 года)

Чаму выбрала прафесію паштальёна? Святлана Анатольеўна Кісель на хвілінку сумелася. “Ведаеце, некалі была папулярнай песня, а ў ёй  такія словы: “Отворите скорей, почтальон у дверей,  он вам письма принес от родных и друзей…”.

“Так і было ў пару майго маленства, — працягвае яна, — калі мы, дарослыя і дзеці, чакалі паштальёна з добрымі весткамі, з пісьмамі ад родных і блізкіх. Раней жа ў кожным двары выпісвалі па 3-4 газеты, а многія яшчэ і часопісы. Паштальён — па ранейшым часе — быў не проста разносчыкам карэспандэнцыі, але жаданым госцем у кожнай вясковай хаце. Памятаю, у нашай Вялікай Сліве, дзе я нарадзілася і вырасла, друкаванае слова — газеты ды часопісы — былі ў вялікай пашане. Верагодна, усё гэта разам адыграла немалую ролю ў тым, што, у рэшце рэшт, я і стала паштальёнам… Вядома, свет цяпер іншы:   мабільная сувязь, спадарожнікавае тэлебачанне, Інтэрнет… Але, на маю думку, друкаванаму слову няма альтэрнатывы. Асабліва ж нашаму беларускаму слову. У гарадах, нават нашым Слуцку, зрэдзь пачуеш, як людзі між сабою размаўляюць па-беларуску. Шкада, зразумела, бо, губляючы мову, мы паступова страчваем і сябе… У гэтым сэнсе беларускамоўная прэса — і мясцовая “раёнка”, і “Мінская праўда” — не даюць забывацца, хто ж мы ёсць. Таму і прапагандую нашы рэгіянальныя выданні. І потым, дзе, як не ў “Мінскай праўдзе”,  можна даведацца, чым жыве наш край, якімі праблемамі, якой перспектывай?.. Змалку мяне вучылі простым рэчам: няма нічога найдаражэй на свеце, чым Радзіма, бацькі і наша роднае слова. Цяпер маю сваіх трое дзетак і вучу іх усё тым жа простым рэчам. Так было, ёсць і павінна быць. Гэта маё глыбокае перакананне.

kiselb.jpg

Да сказанага Святланай Анатольеўнай і дадаць, бадай, няма чаго. Хіба толькі тое, што, паводле слоў начальніка ўчастка сартавання  Слуцкага РВПС Алены Савановіч, Святлана Кісель — адзін з лепшых паштальёнаў у горадзе, карыстаецца заслужанай павагай не толькі ў сваіх калег па працы, але і ва ўсіх, хто яе ведае. А такіх у горадзе шмат, бо прафесія паштальёна, як сказала сама Святлана Анатольеўна, заключаецца не толькі ў тым, каб своечасова даставіць карэспандэнцыю, але і ў тым, каб прапагандаваць выданні, якія найбліжэй мясцоваму жыхару. “Мінская праўда” — адно з такіх. І, натуральна, рэдакцыя ўдзячная Святлане Анатольеўне і яе сябрам-калегам за тое, што яны робяць у нашых агульных інтарэсах.


Газета «Минская правда» ( за ноябрь 2008 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати