“Так і было ў пару майго маленства, — працягвае яна, — калі мы, дарослыя і дзеці, чакалі паштальёна з добрымі весткамі, з пісьмамі ад родных і блізкіх. Раней жа ў кожным двары выпісвалі па 3-4 газеты, а многія яшчэ і часопісы. Паштальён — па ранейшым часе — быў не проста разносчыкам карэспандэнцыі, але жаданым госцем у кожнай вясковай хаце. Памятаю, у нашай Вялікай Сліве, дзе я нарадзілася і вырасла, друкаванае слова — газеты ды часопісы — былі ў вялікай пашане. Верагодна, усё гэта разам адыграла немалую ролю ў тым, што, у рэшце рэшт, я і стала паштальёнам
Вядома, свет цяпер іншы: мабільная сувязь, спадарожнікавае тэлебачанне, Інтэрнет
Але, на маю думку, друкаванаму слову няма альтэрнатывы. Асабліва ж нашаму беларускаму слову. У гарадах, нават нашым Слуцку, зрэдзь пачуеш, як людзі між сабою размаўляюць па-беларуску. Шкада, зразумела, бо, губляючы мову, мы паступова страчваем і сябе
У гэтым сэнсе беларускамоўная прэса — і мясцовая “раёнка”, і “Мінская праўда” — не даюць забывацца, хто ж мы ёсць. Таму і прапагандую нашы рэгіянальныя выданні. І потым, дзе, як не ў “Мінскай праўдзе”, можна даведацца, чым жыве наш край, якімі праблемамі, якой перспектывай?.. Змалку мяне вучылі простым рэчам: няма нічога найдаражэй на свеце, чым Радзіма, бацькі і наша роднае слова. Цяпер маю сваіх трое дзетак і вучу іх усё тым жа простым рэчам. Так было, ёсць і павінна быць. Гэта маё глыбокае перакананне.
Да сказанага Святланай Анатольеўнай і дадаць, бадай, няма чаго. Хіба толькі тое, што, паводле слоў начальніка ўчастка сартавання Слуцкага РВПС Алены Савановіч, Святлана Кісель — адзін з лепшых паштальёнаў у горадзе, карыстаецца заслужанай павагай не толькі ў сваіх калег па працы, але і ва ўсіх, хто яе ведае. А такіх у горадзе шмат, бо прафесія паштальёна, як сказала сама Святлана Анатольеўна, заключаецца не толькі ў тым, каб своечасова даставіць карэспандэнцыю, але і ў тым, каб прапагандаваць выданні, якія найбліжэй мясцоваму жыхару. “Мінская праўда” — адно з такіх. І, натуральна, рэдакцыя ўдзячная Святлане Анатольеўне і яе сябрам-калегам за тое, што яны робяць у нашых агульных інтарэсах.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/59.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020