Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.01.11

Газета «Звязда» Наша мэта — эфектыўная работа на карысць людзям (№15 за 26 января 2011 года)

Жыццядзейнаць любога прадпрыемства залежыць ад мноства фактараў — узроўню падрыхтоўкі кадраў, граматнага вядзення справы кіруючым звяном, майстэрства аддзела маркетынгу ў прымяненні крэатыўнай палітыкі для дасягнення поспеху і прасоўвання гандлёвай маркі на рынкі збыту і г.д. Хоць канчатковая мэта работы арганізацыі ці кампаніі любой формы ўласнасці можа быць падобнай адна на адну як дзве кроплі вады — дасягненне высокага эканамічнага выніку, забеспячэнне паўнацэннага сацыяльнага пакета і адпаведных гарантый супрацоўнікам фірмы, своечасовая выплата дастойнай зарплаты.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта", якое не так даўно адзначыла 15-гадовы юбілей, у гэтым спісе не выключэнне. За час самастойнага плавання на вірлівых хвалях айчыннай эканомікі паштавікі зведалі нямала цяжкасцяў, пакуль выйшлі на дастойны ўзровень уласнага развіцця. Сёння РУП "Белпошта" — адладжаны механізм, які складаецца з мноства ячэек самых разнастайных накірункаў дзейнасці, аб'яднаных адной мэтай — аказанне паўнацэнных паштовых паслуг кліентам па даступных цэнах і з высокай якасцю на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. А гэта магчыма зрабіць толькі прадпрыемству, якое ў эканамічным плане моцна стаіць на нагах і мае вялікія планы на будучае.

Пра тое, як удаецца трымацца на плыву ў сённяшніх умовах, карэспандэнт "Звязды" гутарыць з першым намеснікам генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Генадзем ДЗЯМ’ЯНЕНКАМ.

 
- Генадзь Леанідавіч, дасягненні эканамічнага прагрэсу і фінансавай стабільнасці ў паштовай галіне, як і ў любой іншай, залежыць у першую чаргу ад чалавека, што займае адпаведную пасаду?
— Мне хацелася б зараз абысціся без высакамоўных слоў і прыпісвання асабістых заслуг. У любой справе поспех магчымы толькі тады, калі зладжана і дынамічна працуе ўвесь калектыў. Безумоўна, першая скрыпка належыць кіраўніку прадпрыемства, які адпаведным чынам дырыжыруе ўсім аркестрам, калі выражацца музыкальнай мовай. Так і ў нас. Так што вашы кампліменты ў большай меры можна даслаць генеральнаму дырэктару РУП "Белпошта" Юрыю Комару.

- Дыпламатычнасці і такту Вам не займаць. Тым не менш, эканоміка прадпрыемства, якой Вы займаліся не адзін год у рангу намесніка гендырэктара, патрабуе яшчэ і многіх іншых якасцяў, звязаных выключна з матэматычнымі разлікамі…

— Дадайце сюды яшчэ веданне менталітэту нашага народа, кан'юнктуры рынку, граматныя маркетынга-рэкламныя захады і г.д. Вось і атрымоўваецца, што цешыцца нейкімі лічбамі і справаздачамі няма калі: штодня трэба сачыць за тым, што робіцца навокал, як кажуць, не даць канкурэнтам абысці цябе на крутым павароце, якіх сёння вельмі шмат.

- Коратка можна ахарактарызаваць РУП "Белпошта" з пазіцыі куратара эканамічных пытанняў?

 
— Магчыма, гэта падасца банальным, але ж на сёння дзейнасць рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта" скіравана на забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага росту, павышэнне ўзроўню дабрабыту работнікаў, абавязковае выкананне зацверджаных мэтавых паказчыкаў прагнозна-сацыяльнага развіцця.

- Відавочна, што такія грандыёзныя задачы трымаюцца на адпаведным падмурку?

— Для іх рэалізацыі распрацаваны і выконваецца шэраг мерапрыемстваў па эфектыўным выкарыстанні матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў, праводзіцца пастаянная работа па развіцці рынка паслуг.

- Генадзь Леанідавіч, у любой перспектыўнай праграме ёсць прыярытэты?

— Адной з асноўных задач прадпрыемства на сённяшні дзень з'яўляецца павышэнне даходнасці, зніжэнне сабекошту паслуг шляхам змяншэння вытворчых выдаткаў, росту прадукцыйнасці працы.

- Пагодзімся, што апошні пункт праграмы напрамую звязаны з добрасумленнасцю і эфектыўнасцю работы кожнага супрацоўніка прадпрыемства. Метады ўгавораў і абяцанняў тут наўрад ці прымальныя?

— Вы маеце рацыю. З пазіцыі чалавека, які ў значнай ступені вядзе сацыяльныя пытанні ў калектыве і з'яўляецца адказным за падрыхтоўку і правядзенне ў жыццё калектыўнага дагавора, адзначу: кожны работнік на нашым прадпрыемстве жыве не абяцанкамі, а пастаянна адчувае клопаты аб сабе. Калі больш канкрэтна, то РУП "Белпошта" забяспечвае рэалізацыю сацыяльнага пакета: прадастаўленне інтэрнатаў, санаторных пуцёвак як уласным работнікам, так і членам іх сем'яў па льготнай цане, выдзяленне займаў на будаўніцтва жылля, матэрыяльныя дапамогі і г. д.

- Спартыўнае жыццё і РУП "Белпошта" — паняцці не палярныя?

— У нас нармальны падыход да заняткаў фізічнай культурай і спортам, бо кожны работнік мае магчымасць рэалізаваць свае здольнасці, прымаючы актыўны ўдзел у рабоце спартыўных секцый і розных мерапрыемствах спартыўнага плану, якія праходзяць на працягу года. А яшчэ паштавікі могуць паспрабаваць свае сілы і рэалізаваць здольнасці ў мастацкай самадзейнасці прадпрыемства. Так што, як гэта пафасна ні гучала, але наша мэта — эфектыўная работа на карысць людзям.
 

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати