Жыццядзейнаць любога прадпрыемства залежыць ад мноства фактараў — узроўню падрыхтоўкі кадраў, граматнага вядзення справы кіруючым звяном, майстэрства аддзела маркетынгу ў прымяненні крэатыўнай палітыкі для дасягнення поспеху і прасоўвання гандлёвай маркі на рынкі збыту і г.д. Хоць канчатковая мэта работы арганізацыі ці кампаніі любой формы ўласнасці можа быць падобнай адна на адну як дзве кроплі вады — дасягненне высокага эканамічнага выніку, забеспячэнне паўнацэннага сацыяльнага пакета і адпаведных гарантый супрацоўнікам фірмы, своечасовая выплата дастойнай зарплаты.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта", якое не так даўно адзначыла 15-гадовы юбілей, у гэтым спісе не выключэнне. За час самастойнага плавання на вірлівых хвалях айчыннай эканомікі паштавікі зведалі нямала цяжкасцяў, пакуль выйшлі на дастойны ўзровень уласнага развіцця. Сёння РУП "Белпошта" — адладжаны механізм, які складаецца з мноства ячэек самых разнастайных накірункаў дзейнасці, аб'яднаных адной мэтай — аказанне паўнацэнных паштовых паслуг кліентам па даступных цэнах і з высокай якасцю на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. А гэта магчыма зрабіць толькі прадпрыемству, якое ў эканамічным плане моцна стаіць на нагах і мае вялікія планы на будучае.
Пра тое, як удаецца трымацца на плыву ў сённяшніх умовах, карэспандэнт "Звязды" гутарыць з першым намеснікам генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Генадзем ДЗЯМ’ЯНЕНКАМ.
- Дыпламатычнасці і такту Вам не займаць. Тым не менш, эканоміка прадпрыемства, якой Вы займаліся не адзін год у рангу намесніка гендырэктара, патрабуе яшчэ і многіх іншых якасцяў, звязаных выключна з матэматычнымі разлікамі
— Дадайце сюды яшчэ веданне менталітэту нашага народа, кан'юнктуры рынку, граматныя маркетынга-рэкламныя захады і г.д. Вось і атрымоўваецца, што цешыцца нейкімі лічбамі і справаздачамі няма калі: штодня трэба сачыць за тым, што робіцца навокал, як кажуць, не даць канкурэнтам абысці цябе на крутым павароце, якіх сёння вельмі шмат.
- Коратка можна ахарактарызаваць РУП "Белпошта" з пазіцыі куратара эканамічных пытанняў?
- Відавочна, што такія грандыёзныя задачы трымаюцца на адпаведным падмурку?
— Для іх рэалізацыі распрацаваны і выконваецца шэраг мерапрыемстваў па эфектыўным выкарыстанні матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў, праводзіцца пастаянная работа па развіцці рынка паслуг.
- Генадзь Леанідавіч, у любой перспектыўнай праграме ёсць прыярытэты?
— Адной з асноўных задач прадпрыемства на сённяшні дзень з'яўляецца павышэнне даходнасці, зніжэнне сабекошту паслуг шляхам змяншэння вытворчых выдаткаў, росту прадукцыйнасці працы.
- Пагодзімся, што апошні пункт праграмы напрамую звязаны з добрасумленнасцю і эфектыўнасцю работы кожнага супрацоўніка прадпрыемства. Метады ўгавораў і абяцанняў тут наўрад ці прымальныя?
— Вы маеце рацыю. З пазіцыі чалавека, які ў значнай ступені вядзе сацыяльныя пытанні ў калектыве і з'яўляецца адказным за падрыхтоўку і правядзенне ў жыццё калектыўнага дагавора, адзначу: кожны работнік на нашым прадпрыемстве жыве не абяцанкамі, а пастаянна адчувае клопаты аб сабе. Калі больш канкрэтна, то РУП "Белпошта" забяспечвае рэалізацыю сацыяльнага пакета: прадастаўленне інтэрнатаў, санаторных пуцёвак як уласным работнікам, так і членам іх сем'яў па льготнай цане, выдзяленне займаў на будаўніцтва жылля, матэрыяльныя дапамогі і г. д.
- Спартыўнае жыццё і РУП "Белпошта" — паняцці не палярныя?
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/330.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020