Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.10.10

Газета «Звязда» Віктар БУТРЫМ, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта»: Паскораная пошта і... сургучніца (№209 за 26 октября 2010 года)

У Гродзенскім філіяле РУП "Белпошта" актыўна развіваюць новыя тэхналогіі, але і не забываюць пра сваю гісторыю

Нядаўна, да 15-годдзя РУП "Белпошта", у холе адміністрацыйнага паверха Гродзенскага філіяла з'явіліся рэчы, якія сёння ўжо немагчыма ўбачыць у нашых аддзяленнях паштовай сувязі. Сярод іх — вагі, арыфмометры, манета-лічыльныя машыны, сургучніцы, калекцыя каляндарных штэмпеляў… Тут жа — некаторыя ўзоры адзення паштавікоў мінулых пакаленняў, а таксама шмат дакументаў, у тым ліку цікавых архіўных звестак па гісторыі пошты на тэрыторыі Прынёманскага краю: царскіх часоў, перыядаў польскай, нямецкай акупацыі, станаўлення савецкай улады і пазней.

Паводле слоў дырэктара Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта" Віктара БУТРЫМА, стварэннем гэтай экспазіцыі займалася ініцыятыўная група з былых і цяперашніх членаў гэтага калектыву, а таксама дапамагалі раённыя вузлы паштовай сувязі, якія перадалі ў Гродна паштовыя, можна сказаць, ужо рарытэтныя рэчы, якія там захаваліся. Прычым экспазіцыю вырашылі размясціць не ў асобным пакоі, куды патрабуецца спецыяльны доступ, а ў холе адміністрацыйнага паверха, каб усе, хто прыходзіць сюды па службовых справах, у тым ліку і паштавікі-пачаткоўцы, маглі на хвілінку спыніцца і азнаёміцца з экспанатамі. Гэта — пачатак, а ў перспектыве, спадзяецца Віктар Бутрым, на базе гэтай экспазіцыі можа быць створаны музей гісторыі паштовай справы Гродзеншчыны.

Не выключана, дарэчы, што і цяперашнія рэчы і тэхналагічныя прыёмы калісьці таксама стануць прадметам увагі для нашых нашчадкаў. І, мабыць, сорамна за наш час паштавікам не будзе, паколькі сучасныя еўрапейскія стандарты ўкараняюцца ў Прынямонні вельмі актыўна. Узяць, напрыклад, цэнтр абслугоўвання карпаратыўных кліентаў, які нядаўна арганізавалі па вуліцы Будзённага ў Гродне. Тут у адным месцы сканцэнтраваны цэлы комплекс паслуг і ўсё зроблена для таго, каб не было неабходнасці звяртацца асобна за кожнай паслугай у розныя аддзяленні сувязі горада. Звяртаючыся, напрыклад, за бланкамі строгай справаздачнасці, кліент бачыць, што ў гэтым жа месцы прадастаўляюцца і іншыя паслугі. Прычым за гэтымі паслугамі неабавязкова ісці самому, бо яны могуць быць набліжаныя да офіса канкрэтнага спажыўца, згодна з сістэмай паскоранай пошты па прыёме і дастаўцы карэспандэнцыі.

Дарэчы, рабочае месца для абслугоўвання карпаратыўных кліентаў, арганізацый і ведамстваў у вобласці арганізавалі ў кожным раённым вузле паштовай сувязі. А яшчэ адна навінка, якая цяпер пачынае развівацца ў Беларусі ў інтарэсах гэтай катэгорыі кліентаў — "Гібрыдная пошта". Гэтая паслуга павінна зацікавіць тых, хто ажыццяўляе масавыя рассылкі пісьмовай карэспандэнцыі. Кліенты пазбаўляюцца ад неабходнасці самастойна альбо праз пасрэднікаў друкаваць, апрацоўваць прызначаныя для рассылкі матэрыялы і дастаўляць іх у аддзяленні паштовай сувязі. Клопаты па раздрукоўцы, канвертаванні і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад спажыўца паслугі ў электронным выглядзе, возьмуць на сябе паштавікі. Пры гэтым, зразумела, кліентам гарантуецца канфідэнцыяльнасць перададзеных для далейшай рассылкі звестак.

У Лідзе, сталіцы сёлетніх рэспубліканскіх "Дажынак", былі прыведзеныя да сучаснага эстэтычнага і тэхналагічнага выгляду ўсе дзесяць гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі. Павялічылася колькасць рабочых месцаў, дзе будзе праца ў тым ліку і для аператараў паштовай сувязі, якіх для Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта" рыхтуюць у абласным цэнтры ў каледжы прыборабудавання (адбыліся ўжо тры выпускі маладых спецыялістаў).

А для наведнікаў лідскага цэнтральнага аддзялення паштовай сувязі цяпер дзейнічае сучасная тэхналогія кіравання патокамі кліентаў па прынцыпе так званай электроннай чаргі. Наведнікам, якія зарэгістраваліся ў гэтай сістэме і атрымалі талончык з пэўным нумарам, неабавязкова стаяць каля акенца і "дыхаць у спіну" іншым. Можна, напрыклад, азнаёміцца з іншымі паслугамі, што прапаноўваюцца ў гэтым аддзяленні паштовай сувязі. Альбо, што асабліва зручна для людзей пажылога ўзросту, прысесці на спецыяльна абсталяваных месцах і дачакацца, калі аўтаінфарматар запросіць вас да таго ці іншага акенца.

Дарэчы, Ліда адметная і тым, што з'яўляецца транзітным сартавальным вузлом, дзе праходзіць апрацоўку ўся пошта вобласці. Сёлета там прайшла рэканструкцыя, прычым не толькі што датычыцца будынка, даху і фасада, але і па мадэрнізацыі тэхналагічнай часткі. Пры гэтым упершыню ў краіне задзейнічалі новыя транспарцёры беларускай вытворчасці. Мяркуецца, што да канца года будзе ўдасканалены ўвесь цыкл сартавання пошты, зноў жа на аснове айчыннага абсталявання.

Увогуле, лічыць Віктар Бутрым, мяжы дасканаласці няма і зроблена для паскарэння і паляпшэння якасці абслугоўвання кліентаў далёка не ўсё. Так, усе без выключэння аддзяленні паштовай сувязі вобласці сёння ўжо абсталяваныя камп'ютарнымі касавымі сістэмамі, што дазваляе наблізіць паслугі ў сельскай мясцовасці практычна да ўзроўню гарадскіх нормаў. Прыём плацяжоў на карысць аператараў сотавай сувязі, пагашэнне банкаўскіх крэдытаў — увесь спектр гэтых паслуг цяпер, роўна як у горадзе, аказваецца і на вёсцы. Разам з тым, зазначае Віктар Бутрым, наперадзе шмат задач па тэхналагічнай мадэрнізацыі і перабудове лагістычных схем, каб паскорыць дастаўку пісьмовай карэспандэнцыі, паштовых адпраўленняў, а таксама друкаваных сродкаў масавай інфармацыі кліентам.

Газета «Звязда» (№209 за 26 октября 2010 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати