Услуги
Тарифы
Справка

Новости филиала / 18.05.15

Наши ветераны! 70-летию Победы посвящается!
Кулеш Иван Фомич

Прайшло дваццатае стагоддзе,

Засталась кропелька адна,

У барацьбе, бядзе, нягодзе,

Iшла бясконцая вайна…

Анатолій Балуценка

"Гады́, гады́…

Яны пакiдаюць адбiтак часу на твары, на целе, на сэрцы. Хутка дзевяноста, як жыву на гэтым свеце, але i да ix яшчэ дажыць бы! Кожны дзень цяпер — як падарунак Божы. Колькi яшчэ гэтых дзён цi гадоу засталося?

Памяць глыбока захоувае шмат падзей i тварау — як дауно гэта было, а быццам бы учора усё прайшло!

I жыць хочацца: радуюць дзецi, унукi i праунукi. Усё, здаецца, у жыццi паспеу, усё склалася. A цi усё?

3 мiнулага адзiн я застауся, ycix ужо Гасподзь прыбрау -

бацькi, браты i боль нявыказаны, Нiна мая, яе смерць цяжка перажыу, пяцьдзесят восем гадоу разам пражылi, як быццам бы самога не стала, жыць не было чым!

Але выжыу, каб бачыць свой працяг у дзецях cвaix. I, слава Богу, хату бацькоускую не забываюць, i хата гэта галасамi дзiцячымi наполнена, а дзеля гэтага i жывём мы, i у дзевяноста i у сто гадоу яны, галасы гэтыя, слых лашчаць i сэрца радуюць. Не дарма, значыць, пражыу, i гады не дарма прайшлi, не, iмгненнем праляцелi, усё умясцiлi яны: i беды, i слёзы, i страты, але i шчасце у руках трымау, i тым шчаслiвы быу! Пакiнуу свой след на гэтай зямлi!

Iван Фамiч, седзечы на стуле, стомлена апусцiу свае рукi на каленi i паглядзеу на ix. Колькi гэтыя рукi пераpaбiлi работы. Напрацаваныя i маршчынiстыя яны, але i сёння i па дому, i па гаспадарцы адзiн упрауляецца.

I на твары гады сляды пакiнулi, i галава белая уся, i сэрца былыя болi церпiць, яшчэ церпiць…

1926 год стау шчаслiвым для бацькоу Iвана Фамiча. Сын Iван нарадзiуся здаровым, а праз тры гады i другi, Дзям'ян, нарадзiуся, а яшчэ праз пяць гадоу, у 1934, i Канстанцiн свет убачыу…

3 1936 года польскiя улады пачалi актыуна засяляць заходнiя тэрыторыi краiны.

У вераснi 1939 года Iван пайшоу у 7 клас, але навучанне спынiлася з-за пачатку ваенных дзеянняу. Спачатку 1 верасня Германiя напала на Польшчу, а пазней, 17 верасня, часцi Чырвонай армii перайшлi польскую гранiцу. Польскiя атрады не аказвалi супрацiулення i спешна адыходзiлi на захад. Ваенных дзеянняу у акрузе не адбывалася, улада памянялася мiрна.

Затаiлiся людзi, быццам бы у прадчуваннi бяды. Бяда гэта i прыйшла!

22 чэрвеня 1941 года 1ван раненька выгнау кароу у поле, малодшыя браты яшчэ cпaлi. Хацелася спаць, ён прысеу на камень i задрамау. У гэты момант манатонны гул яго разбудзiу. Iван задзёр голау уверх — аднекуль зверху гэты гул iшоу, — а потым раптам з-за лесу на малой вышынi выплылi самалёты. Крыжы на ix, зразумеу Iван, што самалёты нямецкiя, у вёсцы не першы дзень размовы упо-тай iшлi\ аб наблiжэннi вайны. Казалi людзi, што вайна пачнецца — вось i пачалася яна!

Iван ужо дарослы, пятнаццаць гадоу. Па нараду на работы выязджау, фурманкай вазiу камнi для будаунiцтва дарог. Неда­лёка ад Ciняукi знаходзiуся лагер ваеннапалонных рускiх сал­дат, якiя рамантавалi дорогi. Baзiy Iван туды i бульбу для палонных.

Летам 1943-га года у навакольных лясах сталi з'яуляцца партызанскiя групы i атрады. Немцы змянiлi палiтыку у адносiнах да мясцовага насельнiцтва, яна стала жорсткай i бязлiтаснай, а у адказ людзi сталi праяуляць актыунае супрацiуленне. Пасля таго, як пачалicя арышты i расстрэлы людзей, народ пачау сыходзiць у лясы. Але жыццё там было суровае i галоднае, таму, каб выжыць, партызаны праводзiлi харчовыя акцыi. Многiя сяляне лiшалiся сваей жыунасцi, у людзей забiралiся харчы i адзежа. Усё гэта прывяло да таго, што мясцовыя жыхары баялiся партызан не менш, чым палiцаяу i карнiкау, а таму i xaвалi у лясах сваю скацiну.

Даведаушыся аб прыблiжэннi партызан, Iван з братамi вы-ганялi i хавалi у лесе карову, каня i свiней. Гэта адбывалася нярэдка.

У маi 1944 года пры адступленнi немцау у вёску прыбыла рота мадзьяр. Паводзiлi сябе яны жорстка, грабiлi i забiвалi людзей, праводзiлi аблавы у лясах. У час адной такой аблавы Iван ледзь не трапiу да iх у pyкi, але своечасова вывеу каня i карову у балота i схавауся там. Чатырох мясцовых жыхароу мадзьяры затрымалi, аб'явiлi ix партызанамi i расстралялi, а скацiну забралi.

Чырвоная армiя наступала. Па дарогах на захад цягнулicя адступаючыя нямецкiя часцi i абозы. Хутар знаходзiуся у баку ад гэтых дарог, таму i удалося пазбегнуць страт. А хутка у вёску зноу прыйшла савецкая улада. Mipнae жыццё пачало наладжвацца.

У лiстпадзе на хутар прыйшоу вясковы стараста i уручыу Iвану павестку на службу у apмii.

Такую ж павестку атрымау i сябар Iвана Вячаслау Дрочан. Разам яны прыбылi у Баранавiчы на зборны пункт, дзе iшло размеркаванне навабранцау па часцях. Вось Iван быу залiчаны у 6-ты запасны кавалерыйскi полк, якi размяшчауся у Пячах пад Барысавам.

Пасля прыбыцця на месца навабранцы прайшлi узмоцненую ваенную падрыхтоуку. Харчаванне у часцi было вельмi кепскiм, дзённая норма — тры-чатыры бульбiны у мундзiрах i хвост селядца. Праз некалькi месяцау навучання полк атрымау загад адбыць у Iран, але у дарозе паступiу новы загад i полк размясцiлi пад Miнскам. Горад ляжау у руiнах.

Acaбicты састау пал­ка расфармiравалi i адправiлi на фронт. Iван застауся пры лазарэце. Гэтаму паспрыяла тое, што Iван быу вясковым жыхаром, добра разбiрауся у конях i умеу з iмi упрауляцца. Савецкая армiя падыходзiла да Бярлiна, вайна канчалася.

Камандзiр часцi i начальнiк лазарэта падпалкоунiк Жукау прызначыу Iвана свайм ардынарцам. Служыць Iвану стала лягчэй.

Хутка ветлазарэт быу пераведзены у пасёлак Краснае пад Маладзечна, праз год часць перакiнулi пад Брэст, кожнага дзе Iван служыу у ахове ваенных складоу. Пазней быу пераведзены у ваенную пажарную часць пры роце аховы гэтых скла­доу. 25 сакавiка 1950 года ён быу дэмабiлiзаваны з армii.

Няпроста было пачынаць новае жыццё.

Iван пасля дэмабiлiзацыi у 1950 годзе уладкавауся у Ciняуцы у паштовым аддзяленнi, спачатку суправаджау пошту, выязджаючы з табельнай зброяй, з пiсталетам "ТТ".

У 1953 годзе купiу для работы ровар, якi у тыя гады быу найвялiкшай рэдкасцю i гордасцю. Ездзiць на ровары любiу!

Калi паштовая карэспандэнцыя пачала дастауляцца ау-тамашынай, Iван перайшоу працаваць аператарам паштовай сувязi, а затым намеснiкам начальнiка паштовага аддзялення. Аддау гэтай працы 37 гадоу.

«Вось i прайшло жыццё, у тыя далёкiя 60-я гады нас, ветэ­ранау вайны i працы, у сельскiм Савеце было за 200 чалавек, а зараз толькi чацвёра i засталося!… Затрымауся ты, Iван, на гэтым свеце вiдаць, Бог яшчэ не жадае прымаць цябе да сябе! Значыць, не усё ты яшчэ зрабiу, значыць, трэба жыць дзеля блiзкiх сваiх i за ycix тых cвaix, хто нас пакiнуу!» — гаворыць Iван Фамiч.»»

Паважаны Iван Фамiч!

У 70-й юбілей Вялікай перамогі, шчыра віншуем Вас cа святам! Хочацца пажадаць Вам моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Дзякуй Вам за Перамогу!

Магiлы без крыжоў, акопы,

Ланцуг траншэй уздоўж лясоў,

Не ўсе, прайшоўшы паў-Еўропы,

Вярнулiсь цэлымi дамоў.

Спяць невядомыя салдаты,

Дана найбольшая цана,

Каб не стралялi больш гарматы,

Хутчэй каб скончылась вайна.

Гады маленства ў сорак пятым

Цяпер у памяцi ўсплылi,

Бо памяць — помнiк тым салдатам,

Што да Берлiна не дайшлi.



Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Сентябрь 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Апрель 2009
Версия для печати