2.1. Пры перасылцы на працягу месяца звыш 90 000 заказных пісем, прынятых ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, прадастаўляецца скідка (з адлюстраваннем у акце аказаных паслуг за месяц) у наступным памеры:
Колькасць заказных пісем у месяц, шт. | Скідка, % |
да 90 000 укл. | |
090 001 — 120 000 укл. | 5 |
120 001 і звыш | 10 |
2.2. У дзень правядзення акцыі «Дзень посткросера» пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак прадастаўляецца скідка ад тарыфу на перасылку ў памеры 10%.
2.3. Пры аднаразовай адпраўцы з г. Мінска па Рэспубліцы Беларусь больш 500 000 простых дробных пакетаў прадастаўляецца скідка ў памеры 20% ад тарыфу за перасылку.
2.4. Пры выкананні ўмоў пункта 9.3. і здачы простых дробных пакетаў у адсартаваным выглядзе па РВПС, АПС прадастаўляецца дадатковая скідка ў памеры 20%.