Версия для слабовидящих

Парадак прымянення скідак

Паслугі
Тарыфы

3. Скідкі, якія прадастаўляюцца пры перасылцы пасылак


3.1. Пры перасылцы на працягу месяца звыш 5 000 пасылак (унутраных (у тым лiку "Камфорт") і міжнародных) ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з выкарыстаннем адпраўшчыкам праграмнага прадукту па перасылцы адпраўленняў партыямі [http://www.belpost.by/services/programm/partion/] прадастаўляюцца скідкі на працягу наступнага месяца ад сумы платы за перасылку пасылак (за пасылку + за кг + за адзнаку «Асцярожна» або грувасткая (пры наяўнасці)) у наступных памерах:


Колькасць адпраўленых пасылак у месяцСкідка, %
да 5 000 адпраўленняў укл.
5 001 — 10 000 адпраўленняў укл.3
10 001 — 15 000 адпраўленняў укл.5
15 001 — 20 000 адпраўленняў укл.7
20 001 адпраўленне і звыш*10

* Пры захаванні сярэднямесячнага аб’ёму больш 20 000 пасылак, разлічанага з пачатку справаздачнага года, скідка ў памеры 10% прадастаўляецца і на працягу месяца, наступнага за сезонным зніжэннем аб’ёмаў.


3.2. Скідкі, якія прадастаўляюцца за рэгулярнасць і ўстойлівасць аб’ёмаў аказаных паслуг па перасылцы пасылак (унутраных (у тым лiку "Камфорт") і міжнародных) вызначаюцца абласнымі філіяламі РУП «Белпошта» самастойна. Гранічна максімальны памер скідкі складае 10%.

3.3. Скідкі, якія прадастаўляюцца за рэгулярнасць і ўстойлівасць аб’ёмаў аказаных паслуг па перасылцы пасылак (унутраных (у тым лiку "Камфорт") і міжнародных) юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія працуюць у рамках заключаных дагавораў з галаўным падраздзяленнем і вытворчасцю «Мінская пошта» РУП «Белпошта» (з адлюстраваннем скідкі ў акце выкананых работ па выніках работы за справаздачны месяц).

Пры перасылцы пасылак на суму звыш 30 000 рублёў у справаздачным месяцы прадастаўляюцца скідкі ад сумы платы за перасылку пасылак (за пасылку + за кг + за адзнаку «Асцярожна» або грувасткая (пры наяўнасці) + экспедыцыйны збор (калі пасылка міжнародная з аб’яўленай цэннасцю)) у наступных памерах:


Сума аказаных паслуг за справаздачны мес. з ПДВ, руб.Скідка, %
до 30 000,00 укл.
030 000,01 — 50 000,00 укл.3
50 000,01 — 70 000,00 укл.5
70 000,01 — 90 000,00 укл.7
90 000,01 і звыш10


3.4. Скідкі па п.3.1.-3.3 распаўсюджваюцца на плату за аб’яўленую цэннасць, на дадатковыя паслугі, перасылку паведамлення пра атрыманне скідкі не распаўсюджваюцца.

3.5. Пры наяўнасці ў спажыўца паслуг права на прадастаўленне скідкі па некалькіх падставах (па п.3.1 або п.3.3), скідка прадастаўляецца па адной падставе, якая прадугледжвае найбольшы памер скідкі.

3.6. Колькасць (сума) аказаных паслуг за месяц па п.3.1, 3.3 разлічваецца з улікам вяртання.