Версия для слабовидящих

Парадак прымянення скідак

Паслугі
Тарыфы

4. Скідкі, якія прадастаўляюцца пры перасылцы адпраўленняў унутранай і міжнароднай паскоранай пошты EMS


4.1. Скідкі, якія прадастаўляюцца ў залежнасці ад аб’ёмаў перасылкі адпраўленняў EMS па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прынятых ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць у рамках заключаных дагавораў, і з адлюстраваннем скідкі ў акце выкананых работ па выніках работы за месяц.

4.1.1. Пры перасылцы на працягу месяца звыш 500 унутраных адпраўленняў ЕМS з аб’ектаў паштовай сувязі г. Мінска і абласных філіялаў РУП «Белпошта» прадастаўляецца скідка ад тарыфу за перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS у наступным памеры:

па ўсёй тэрыторыі РБ

Колькасць адпраўленняў унутранай паскоранай пошты EMS у месяцСкідка, %
да 500 адпраўленняў укл.
501 — 800 адпраўленняў укл.4
801 — 1000 адпраўленняў укл.8
1001 — 4000 адпраўленняу укл.12
4001 адпрауленняу I звыш14


у межах 1 абласнога філіяла

4.1.2. Пры перасылцы на працягу месяца звыш 150 унутраных адпраўленняў ЕМS з аб’ектаў паштовай сувязі абласных філіялаў РУП "Белпошта" прадастаўляюцца скідкі ад тарыфу за перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS у наступным памеры:

Колькасць адпраўленняў унутранай паскоранай пошты EMS у месяцСкідка, %
да 150 адпраўленняў укл.
151 — 300 адпраўленняў укл.4
301 — 500 адпраўленняў укл.8
501 адпраўленне і звыш12

Заўвага: скідки па п.4.1.1. і 4.1.2. не сумуюцца.


4.2. Скідкі, якія прадастаўляюцца ў залежнасці ад аб’ёмаў пры перасылцы міжнародных адпраўленняў EMS, прынятых ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць у рамках заключаных дагавораў і з адлюстраваннем скідкі ў акце выкананых работ па выніках работы за месяц.

4.2.1. Пры перасылцы на працягу месяца звыш 50 міжнародных адпраўленняў ЕМS з аб’ектаў паштовай сувязі РУП "Белпошта" прадастаўляюцца скідкі ад тарыфу за перасылку міжнародных адпраўленняў ЕМS у памеры:

Колькасць адпраўленняў міжнароднай паскоранай пошты EMS у месяцСкідка, %
да 50 адпраўленняў укл.
51 — 100 адпраўленняў укл.4
101 — 150 адпраўленняў укл.6
151 адпраўленне і звыш8


4
.3. Скідка па п.4.1-4.2 распаўсюджваецца на плату за аб’яўленую цэннасць. Скідкі за дадатковыя паслугі, перасылку паведамлення пра атрыманне не распаўсюджваюцца.

4.4. Пры наяўнасці ў спажыўца паслуг права на прадастаўленне скідкі па некалькіх падставах, скідка прадастаўляецца па адной падставе, якая прадугледжвае найбольшы памер скідкі.

4.5. Пры заключэнні дагавора даручэння на аказанне паслуг мытнага прадстаўніка РУП «Белпошта» і дастаўку аформленых адпраўленняў прадастаўляецца зніжка ў памеры 15 працэнтаў ад тарыфу на паслугу па перасылцы такіх адпраўленняў з дапамогай ўнутранай паскоранай пошты.