Парадак прымянення тарыфаў на перасылку адпраўленняў унутранай паскоранай пошты
Уводзіцца ў дзеянне з 01.11.2010
Зыходзячы з адлегласці перасылкі адпраўленняў унутранай паскоранай пошты распрацавана пяць тарыфных зон: Т1, Т2, Т3, Т4, Т5.
Вызначаны ўмовы дастаўкі:
— на працягу дня, наступнага за днём прыёму;
— да 10 гадзін дня, наступнага за днём прыёму;
— у прызначаны час дня, наступнага за днём падачы;
— у дзень прыёму.
У залежнасці ад умоў дастаўкі распрацаваны каэфіцыенты, якія прымяняюцца да базавага тарыфу.
Для вызначэння тарыфнай зоны прымяняюцца:
— табліца кодаў пунктаў адпраўкі і пунктаў прызначэння (далей — табліца кодаў), якая ўключае 30 кодаў (Р1 — Р30), за кожным з якіх замацаваны пэўны пералік раёнаў, рэспубліканскі і абласныя цэнтры.
— табліца вызначэння тарыфнай зоны.
Парадак вызначэння тарыфу за перасылку:
1. Для вызначэння тарыфнай зоны адзначаем коды пунктаў адпраўкі і прызначэння, для гэтага:
— адзначаецца пункт адпраўкі (раён, горад). Код (Р) вызначаецца табліцай кодаў;
— адзначаецца пункт прызначэння (раён, горад). Код (Р) вызначаецца табліцай кодаў.
— шляхам перасячэння гарызантальнай (Р пункта адпраўкі) і вертыкальнай (Р пункта прызначэння) ліній вызначаецца прыналежнасць да тарыфнай зоны (Т).
2. У залежнасці ад масы адпраўлення ўнутрырэспубліканскай паскоранай пошты вызначаем тарыф за перасылку адпраўленняў паскоранай пошты з дастаўкай на працягу рабочага дня, наступнага за днём прыёму.
3. У выпадку акрэслівання адпраўшчыкам асаблівых умоў дастаўкі (да 10 гадзін рабочага дня, наступнага за днём прыёму; у прызначаны час рабочага дня, наступнага за днём падачы; у дзень прыёму) да тарыфу за перасылку адпраўленняў паскоранай пошты з дастаўкай на працягу рабочага дня, наступнага за днём прыёму, прымяняецца павышаючы каэфіцыент.
Заўвага: пры перасылцы адпраўленняў унутранай паскоранай пошты ўнутры аднаго горада/раёна памер аплаты вызначаецца па першай тарыфнай зоне (Т1).