Кубак свету па баскетболе ФІБА – 2018 сярод дзяўчат да 17 гадоў
19 ліпеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Кубак свету па баскетболе ФІБА — 2018 сярод дзяўчат да 17 гадоў».
Дызайн М.Віткоўскай.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
З 21 па 29 ліпеня 2018 года г. Мінск — сталіца правядзення Кубка свету па баскетболе ФІБА — 2018 сярод дзяўчат да 17 гадоў.
Удзельнікі Кубка: Ангола, Аргенціна, Аўстралія, Беларусь, Венгрыя, ЗША, Іспанія, Італія, Калумбія, Канада, Кітай, Латвія, Малі, Новая Зеландыя, Францыя, Японія — 16 мацнейшых баскетбольных зборных планеты.
На марцы і канверце «Першы дзень» — лагатып Кубка свету па баскетболе ФІБА — 2018 сярод дзяўчат да 17 гадоў.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай федэрацыяй баскетбола.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.