Медалісты XII зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане
20 чэрвеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Медалісты XII зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане».
Дызайн Я.Бядонік.
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
XII зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пхёнчхане праходзілі з 9 па 18 сакавіка 2018 года. 15 беларускіх спартсменаў выступілі ў двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках — і заваявалі 12 узнагарод: па чатыры залатыя, сярэбраныя і бронзавыя.
Святлана Саханенка (гід Раман Яшчанка) — трохразовая паралімпійская чэмпіёнка (лыжныя гонкi), бронзавы прызёр (біятлон).
Юрый Голуб (гід Дзмітрый Будзіловіч) — паралімпійскі чэмпіён (біятлон), двухразовы сярэбраны (біятлон, лыжныя гонкi) і бронзавы прызёр (лыжныя гонкi).
Дзмітрый Лобан — двухразовы сярэбраны прызёр (біятлон, лыжныя гонкi).
Лідзія Графеева — двухразовы бронзавы прызёр (біятлон).
Блок друкаваўся з эмблемай Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, якая таксама размешчана на канверце «Першы дзень».
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Паралімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь.
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.