Паслугі
Тарыфы

100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву



19 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву».

Дызайн І.Буфетавай, А.Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) — буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь, найбольш аўтарытэтная крыніца аператыўнай інфармацыі пра дзейнасць вышэйшых органаў улады краіны.
Заснавана 23 снежня 1918 года. Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 года БЕЛТА — інфармацыйнае агенцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Працуе ў рэжыме рэальнага часу, размяшчаючы навіны на ўласным інтэрнэт-сайце на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, іспанскай і кітайскай мовах.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім тэлеграфным агенцтвам.

У аснове блока і спецштэмпеля — лагатыпы да 100-годдзя БЕЛТА (аўтар І.Буфетава).

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.