95-годдзе БФСТ «Дынама»
								
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 18 красавіка 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 95-годдзю БФСТ «Дынама». 
 Месца гашэння — Мінск-1. 
Колер масцікі — сіні. 
 Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік. 
 18 красавіка 1923 года па ініцыятыве Ф. Э. Дзяржынскага было створана пралетарскае спартыўнае таварыства «Дынама», правапераемнікам якога з 1991 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь стала Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства (БФСТ) «Дынама». 
Сёння рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» — флагман айчыннага спорту, лідар у справе фізічнай і прафесійнай вывучкі супрацоўнікаў і ваеннаслужачых праваахоўных органаў рэспублікі. 
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». 
 Дызайн канверта Я.Бядонік. 
 У аснове спецштэмпеля — юбілейны лагатып БФСТ «Дынама», на канверце — памятны знак да 95-годдзя БФСТ «Дынама». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з БФСТ «Дынама».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.