Прэзентацыя паштовых блокаў, прысвечаных медалістам Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра
30 лістапада 2016 года ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовых блокаў, прысвечаных медалістам Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.
На Гульнях XXХI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра нашы спартсмены заваявалі 9 медалёў: 1 залаты, 4 срэбныя і 4 бронзавыя. На XV летніх Паралімпійскіх гульнях беларусы выйгралі 10 медалёў: 8 залатых і 2 бронзавыя.
У цырымоніі гашэння паштовага блока «Медалісты Гульняў ХXXI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра» прынялі ўдзел:
першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў;
першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко;
намеснік міністра спорту і турызму, старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Аляксандр Дубоўскі;
алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце);
медалісты Дар'я Наумава і Вадзім Стральцоў (цяжкая атлетыка), Джавід Гамзатаў (барацьба грэка-рымская), Маргарыта Махнева (веславанне на байдарках, чацвёрка).
Паштовы блок «Медалісты XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра» ўрачыста пагасілі:
першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў;
першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко;
намеснік міністра спорту і турызму, старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Аляксандр Дубоўскі;
генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Мікалай Шудзейка; бронзавы прызёр Паралімпіяды Аляксандр Трыпуць (лёгкая атлетыка).
Акрамя таго, на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі федэрацый і саюзаў па відах спорту, трэнеры, спартсмены, у тым ліку алімпійскія чэмпіёны розных гадоў Сяргей Макаранка, Аляксандр Мядзведзь, Алена Бялова, Леанід Тараненка, Дзмітрый Даўгалёнак і Вадзім Махнеў.
Праекты падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным алімпійскім і Паралімпійскім камітэтамі Рэспублікі Беларусь.
Дадзеныя паштовыя выпускі стануць удалым сродкам папулярызацыі дасягненняў беларускіх спартсменаў і будуць запатрабаваны як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой.