Паслугі
Тарыфы

Спорт. Тэніс

 
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 10 лістапада 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прымеркаванага да фіналу Кубка Федэрацыі паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі па тэнісе.
 
Месца гашэння — аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16). Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля А.Мядзведзь.
 
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта А.Мядзведзь (фота С.Плыткевіча).
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з рэспублiканскім грамадскім аб’яднаннем «Беларуская тэнiсная федэрацыя».
 
На канверце: шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс «Чыжоўка-Арэна», лагатыпы Беларускай тэнiснай федэрацыі і Кубка Федэрацыі.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.