Паслугі
Тарыфы

Сумесны выпуск Беларусі, Казахстана і Расіі. 25-годдзе Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір»

 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дызайн — М.Віткоўскай.
 
9 кастрычніка 1992 года ў Бішкеку кіраўнікі 10 дзяржаў-удзельніц СНД падпісалі пагадненне аб стварэнні Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір», закліканай асвятляць палітычнае, эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, фарміраваць агульную інфармацыйную прастору і садзейнічаць міжнароднаму абмену інфармацыяй.
 
Штаб-кватэра тэлерадыёкампаніі, у склад якой уваходзіць 11 прадстаўніцтваў і філіялаў, размяшчаецца ў Маскве.
 
Сёння «Мір» вяшчае на рускай мове ў чатырох часавых паясах у 23 краінах свету 24 гадзіны ў суткі. МТРК «Мір» — гэта тэлеканалы «Мір», «Мір 24», «Мір HD», радыёстанцыя «Мір», інфармацыйна-аналітычны партал www.mir24.tv і шматфункцыянальная спадарожнікавая сістэма «МІР-Тэлепорт».
 
Нацыянальнае Прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь ставіць сваёй мэтай інфармаванне грамадзян Беларусі аб падзеях у краінах Садружнасці, а таксама асвятленне найважнейшых падзей палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.
 
У аснове маркі — лагатып 25-годдзя МТРК «Мір. У аснове купона і канверта «Першы дзень» — лагатып МТРК «Мір».
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным Прадстаўніцтвам МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.