Дзень беларускага пісьменства
								 
1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». 
 
Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай. 
 
Дзень беларускага пісьменства займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі. 
У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, менавіта таму святкаванне Дня пісьменства пройдзе ў родным горадзе Францыска Скарыны. Старажытны Полацк ужо двойчы быў цэнтрам святкавання гэтага нацыянальнага беларускага свята. Адбыўся тут і першы Дзень беларускага пісьменства ў 1994 годзе. 
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праходзіць 3 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Полацка Віцебскай вобласці. 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.