100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі
9 жніўня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі».
Пімен Емельянавіч Панчанка (23.08.1917, Эстонія — 02.04.1995) — беларускі паэт і грамадскі дзеяч. Народны паэт БССР (1973). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959), дзяржаўных прэмій БССР і СССР (1967, 1981). Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1994).
Выступаў як паэт, перакладчык, крытык. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Міцкевіча, М.Нагнібеды, Я.Райніса, А.Суркова, Ф.Шылера і інш. Многія вершы пакладзены на музыку.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.
Мастак канверта і спецштэмпеля М.Рыжы.
Дызайн Т.Кузняцовай.
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 23 жніўня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.