Паслугі
Тарыфы

100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля

 
1 жніўня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля».
 
Янка Брыль (сапр. Іван Антонавіч Брыль, 04.08.1917, Украіна — 25.07.2006) — беларускі пісьменнік, публіцыст. Народны пісьменнік БССР (1981). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1963), дзяржаўных прэмій СССР і БССР (1952, 1982).
У сааўтарстве з А.Адамовічам і У.Калеснікам напісаў кнігу «Я з вогненнай вёскі…» (1975), па матывах якой пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў.
Вядомы як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў. Творы пісьменніка перакладзены на шматлікія мовы народаў свету.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.
 
Мастак канверта і спецштэмпеля М.Рыжы.
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 4 жніўня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.