Паслугі
Тарыфы

70-годдзеДіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)

 
8 снежня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «70-годдзе Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ), створаны 11 снежня 1946 года, — гэта буйнейшая ў свеце арганізацыя, якая абараняе правы дзяцей у больш за 190 краінах свету.
 
У 1997 годзе ў Мінску было адкрыта Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ. У снежні 2007 года ў Нью-Ёрку падпісана Асноўнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і ЮНІСЕФ.
 
Асноўныя намаганні ў нашай краіне накіроўваюцца на абарону правоў, стварэнне магчымасцяў для развіцця дзяцей ва ўзросце да 8 гадоў, дзяцей-інвалідаў, тых, хто застаўся без бацькоўскага клопату, падлеткаў, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам, а таксама на дзяцей і жанчын, якія перажылі гвалт і/ці сталі яго сведкамі.
 
Марка і канверт “Першы дзень” друкаваліся з лагатыпам 70-годдзя ЮНІСЕФ.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.