Гарады Беларусі. Магілёў
3 ліпеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Магілёў» з серыі «Гарады Беларусі».
Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
Дызайн Я.Бядонік.
Магілёў — адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі. Узнік у 1267 годзе, калі на высокім узгорку каля лукавіны Дняпра пры ўпадзенні ў яго ракі Дубровенкі быў закладзены замак, вакол якога на працягу наступных стагоддзяў сфарміраваўся горад. Упершыню згадваецца ў XIV ст. у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх».
Сёння Магілёў — абласны цэнтр з развітой інфраструктурай. У горадзе захавалася шмат грамадзянскіх пабудоў канца XVIII-XIX стст., якія захоўваюць каларыт гістарычнага мінулага горада на Дняпры.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 30 Магілёва будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.