Паслугі
Тарыфы

EUROPA. Палацы

 
20 красавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «EUROPA».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
 
Мастак Т.Дольская.
Дызайн А.Мядзведзь.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Палац Румянцавых і Паскевічаў — помнік архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў, галоўная славутасць горада Гомеля, кампазіцыйны цэнтр Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, які ўключае, апроч палаца, Петрапаўлаўскі сабор, капліцу-пахавальню князёў Паскевічаў, даўнейшы парк, адміністрацыйны будынак, зімовы сад і назіральную вежу.
 
Палацавы комплекс Сапегаў — помнік архітэктуры XVII-XVIII стагоддзяў, руіны былой рэзідэнцыі магнацкага роду Сапегаў у гарадскім пасёлку Ружаны Брэсцкай вобласці. Адрэстаўрыраваны два флігеля і ўяздная брама. Уражваюць і руіны Ружанскага палаца. Наведвальнікам прапаноўваюцца экскурсіі па музеі, палацавым комплексе і Ружанах.
 
Маркі друкаваліся з лагатыпам «EUROPA».
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.