Паслугі
Тарыфы

Бабруйск – культурная сталіца Беларусі 2017 г.

 
7 красавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Бабруйск — культурная сталіца Беларусі 2017 г.».
 
Фота М.Віткоўскай. Дызайн А.Мядзведзь.
 
Бабруйск — другі па колькасці насельніцтва горад у Магілёўскай вобласці. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1387 г.
 
У горадзе праводзіцца Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы». Сярод мноства іншых мерапрыемстваў знакавым для культурнага жыцця Бабруйска стаў Міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль».
 
У 2017 г. Бабруйск абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі.
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 20 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 27 Бабруйска Магілёўскай вобл.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.