Паслугі
Тарыфы

80-годдзe службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

 
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 16 сакавіка 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 80-годдзю службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
 
Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік.
 
Гісторыя службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пачынаецца 16 сакавіка 1937 года, калі загадам Народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР у складзе рабоча-сялянскай міліцыі створаны аддзел па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці і спекуляцыяй.
Сёння служба па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — вядучае падраздзяленне органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прыярытэтнымі задачамі якога з’яўляецца арганізацыя аператыўнага суправаджэння мэтавага і рацыянальнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў; папярэджванне, выяўленне і стрыманне злачынстваў, што здзяйсняюцца службовымі асобамі; пакрыццё шкоды, прычыненай злачынствамі, шляхам выяўлення маёмасці, на якую можа быць накладзены арышт.
 
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта Я.Бядонік.
 
У аснове спецштэмпеля і на канверце — эмблема Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, пры садзейнічанні якога падрыхтаваны праект.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.