25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 15 сакавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.
У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з'яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы.
На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў. Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн спецштэмпеля і канверта Яўгеніі Бядонік.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.