Птушка года. Вялікі арлец
12 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі арлец» з серыі «Птушка года».
Мастак А.Міцянін.
Дызайн М.Віткоўскай.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Рашэннем XXI З'езда грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» птушкай 2019 года абраны вялікі арлец.
Вялікі арлец — адна з самых рэдкіх драпежных птушак Еўропы, знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
У Беларусі вялікі арлец сустракаецца ў асноўным на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся, за межамі гэтага рэгіёна надзвычай рэдкі. Самая вялікая групоўка жыве на Альманскіх балотах.
Сучасная колькасць беларускай папуляцыі ацэньваецца ў 150-200 пар, што складае каля 15% еўрапейскай папуляцыі віду.
Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь з 1981 года.
Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Марка друкавалася з эмблемамі сусветнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый па абароне птушак «BirdLife International» і беларускай грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтавана картка для картмаксімума.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.