Паслугі
Тарыфы

Жывапіс. Р.У.Кудрэвіч



10 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. У. Кудрэвіч» з серыі «Жывапіс».

Працяг серыі. Пачатак — канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135, 137, 143, 145.

Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна (02.04.1919, г. Мінск — 18.05.2000) — беларускі жывапісец і графік. Сябра Саюза мастакоў БССР (з 1946). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999).
Працавала ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама шматфігурнай карціны.
Творчасць Р. У. Кудрэвіч перажыла шэраг стылістычных змен, якія адпавядалі эвалюцыі мастацтва савецкага перыяду, але існасць заставалася заўсёды тая ж — невычэрпны аптымізм, любоў і павага да людзей, натхнёнасць вобразаў, прафесійнае майстэрства.

На канверце: рэпрадукцыі карцін Р. У. Кудрэвіч «Калі квітнеюць сады» (палатно, алей, 1978), «Красавік» (палатно, алей, канец 1950-х). Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Дызайн канверта і спецштэмпеля А.Мядзведзь.

Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 2 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.