Паслугі
Тарыфы

Сучасныя ратавальнікі



18 студзеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сучасныя ратавальнікі».

Дызайн Т.Кузняцовай.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».

У Рэспубліцы Беларусь створана паўнавартасная служба ратавання, гатовая да рэагавання на любыя надзвычайныя сітуацыі. Пажары, дарожна-транспартныя здарэнні, работа на вадзе, у лесе, у небе — ратавальнікі здольныя вырашыць самыя складаныя задачы.
Яны не раз дэманстравалі свой прафесіяналізм пры ліквідацыі буйных тэхнагенных аварый, у барацьбе з прыроднымі катаклізмамі.
Сучасныя беларускія ратавальнікі дапамагаюць не толькі сваім суайчыннікам, яны могуць выехаць практычна ў любую кропку свету, калі гэта спатрэбіцца. Дэвіз людзей, якія штодзень ратуюць жыцці, — «Прафесіяналізм. Адвага. Гонар». Ратавальнік — гэта не толькі прафесія, гэта — прызванне і лад жыцця.
У аснове блока — эмблема Цэнтральнага апарату Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, на канверце «Першы дзень» — эмблема Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.