100 гадоў БССР
2 студзеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў БССР».
Дызайн А.Мядзведзь.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
1 студзеня спаўняецца 100 гадоў з моманту абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).
У гэты дзень у 1919 годзе ў Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У ім гаварылася аб усталяванні савецкай улады, адмене пастаноў акупацыйных улад, прызнанні па-за законам Рады БНР, увядзенні 8-гадзіннага працоўнага дня. Аб'яўляліся здабыткам працоўнага народа ўсе землі памешчыкаў і буйных землеўладальнікаў, манастыроў, цэркваў і касцёлаў, чыгункі, сродкі сувязі, фабрыкі, заводы, банкі і інш.
5 студзеня першы ўрад БССР пераехаў у Мінск, які і стаў сталіцай новай дзяржавы.
У дзень выпуску паштовай маркі ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.