Паслугі
Тарыфы

Вялікі гістарычны атлас Беларусі



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лістапада 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага выданню «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» ў чатырох тамах.

Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.

«Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў чатырох тамах (2009-2018) — першае найбольш поўнае выданне, якое адлюстроўвае гісторыю краіны ад старажытнасці да нашых дзён.
Над стварэннем атласа працавалі беларускія гісторыкі, картографы і другія спецыялісты вядучых навуковых і адукацыйных устаноў, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».

Дызайн спецштэмпеля і канверта Я.Бядонік.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.