Паслугі
Тарыфы

25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія



10 кастрычніка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія».
 
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дызайн М.Віткоўскай.
 
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія ўсталяваны 11 чэрвеня 1993 года.
На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў, прэм'ер-міністраў, кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Арменіі, у т. л. у рамках АДКБ, ЕАЭС і СНД.
Інтэнсіўны палітычны дыялог спрыяе нарошчванню ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і далейшаму пашырэнню сувязяў у гуманітарнай сферы дзвюх краін.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
 
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.