Гербы гарадоў Беларусі. Герб Іванава
23 жніўня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Іванава» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі».
Дызайн М.Віткоўскай.
Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
Герб горада Іванава Брэсцкай вобласці ўяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога паказаны сярэбраны храм, размешчаны паміж рагамі залатой падковы.
Герб уведзены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 Іванава Брэсцкай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.