Версия для слабовидящих

Прапанова для беларускіх вытворцаў

Паслугі
Тарыфы

Прапанова для беларускіх вытворцаў

РУП «Белпошта» прапануе беларускім вытворцам унікальны канал продажаў тавараў айчыннай вытворчасці па тэрыторыі Беларусі і Расіі праз Паштовую інтэрнэт-краму беларускіх тавараў shop.belpost.by.

Унікальнасць інтэрнэт-крамы ў тым, што на яе пляцоўцы прадстаўлены тавары толькі беларускіх вытворцаў, якія цэняцца высокай якасцю і даступным узроўнем цэн. У цяперашні час у праекце ўдзельнічае больш за 280 айчынных вытворцаў, на shop.belpost.by прадстаўлена больш за 15 тысяч беларускіх тавараў:

· ільняныя абрусы, сурвэткі, ручнікі з вышыўкай і вытанчаным дэкорам

· камплекты пасцельнай бялізны з стопрацэнтнай бавоўны

· махрыстыя ручнікі і прасціны з карункамі і махрамі

· мэбля, дываны, гадзіннік і карціны

· мужчынская, жаночая і дзіцячая вопратка з натуральных тканін

· якасны абутак і скургалантарэя

· школьныя прыналежнасці, высакаякасныя пластмасавыя цацкі з экалагічна чыстых матэрыялаў

· сумкі, аўта і гаспадарчыя тавары

· натуральная касметыка ад вядомых беларускіх брэндаў

· філатэлістычная прадукцыя, картачкі для посткросінгу

· прадукцыя для дома і сям’і, дачы і адпачынку

· бытавая і медыцынская тэхніка

· паштовыя тавары і іншыя беларускія тавары

Найбольшым попытам у пакупнікоў карыстаецца прадукцыя такіх вядомых кампаній, як ТАА «Мотавелазавод», ААТ «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў», ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод», ААТ «Віцебскія дываны», СТАА «ВП Палессе», ААТ «Сукно», ААТ «Белфа», ЗАТ «Вітэкс», ААТ «Галантэя», СТАА «Контэ Трэйд», ААТ «Стужка», МОАО «Чырвоны металіст», ВПУП «Вікторыя», ТАА «Рэлуі Бел», СТАА «Модум-наша касметыка», ААТ «Свiтанак» і многія іншыя.

У мэтах нарошчвання аб’ёмаў продажаў беларускіх тавараў і прасоўвання Паштовай інтэрнэт-крамы РУП «Белпошта» праводзіць рэкламную кампанію з выкарыстаннем розных каналаў камунікацый: сетку Інтэрнэт, вонкавая рэклама, друкаваныя  каталогі «Беларускія брэнды з дастаўкай» і інш.

Такім чынам, заказваць тавар могуць і карыстальнікі сеткі Інтэрнэт, і жыхары глыбінкі — па друкаваным каталогам «Беларускія брэнды з дастаўкай»    у любым аддзяленні паштовай сувязі, а таксама ў паштальёнаў на даму.

Супрацоўніцтва ажыццяўляецца на дагаворных умовах:

1. Вытворца дае інфармацыю аб тавары (падрабязнае апісанне, малюнак, характарыстыкі, кошт)

2. РУП «Белпошта» размяшчае інфармацыю пра тавар на shop.belpost.by

3. Пры заказе тавару ў Інтэрнэт-краме, заяўка ў электронным выглядзе перадаецца Вытворцу

4. Вытворца адгружае тавар на склад РУП «Белпошта»

5. РУП «Белпошта» дастаўляе тавар Пакупніку і разлічваецца з Вытворцам

Па пытаннях супрацоўніцтва звяртайцеся па тэлефонах: + 375 (17) 226-15-17, + 375 (33) 660-52-78.

Дадатковае прасоўванне вытворцамі:

— перыядычнае размяшчэнне на сайце вытворцы навіны аб магчымасці набыцця тавару на shop.belpost.by з дастаўкай па Беларусі і Расіі;

— размяшчэнне на сайце вытворцы банэра «Дастаўка па Беларусі і Расіі» (спасылка на старонку вытворцы на shop.belpost.by) — ААТ «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў», ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» і інш.;

— прадастаўленне скідкі на топавы тавар альбо навінкі вытворчасці для бясплатнага размяшчэння ў друкаваным каталогу і ў раздзеле «Скідкі» на shop.belpost.by.

Акрамя таго, сумесна з вытворцамі распрацоўваюцца тэматычныя акцыі для рассылання падпісчыкам і банэры для размяшчэння на слайдэр shop.belpost.by і інш.

Па пытаннях прасоўвання звяртайцеся да спецыяліста аддзела інтэрнэт-гандлю Вялiчка Таццяны па тэлефоне: + 375 (17) 327-61-89

Паштовая інтэрнэт-крама беларускіх тавараў shop.belpost.by мае ўласны шоўрум — Паштовы пасаж, які размясціўся ў самым цэнтры г.Мінска — у будынку паштамта (пр.Незалежнасці, д.10, уваход з боку вуліцы Свярдлова) і працуе па прынцыпе самаабслугоўвання: у наведвальнікаў ёсць магчымасць асабіста азнаёміцца з таварам, а таксама on-line заказаць тавар у shop.belpost.by з дастаўкай на дом.

Далучайцеся да ўнікальнага каналу продажаў, які прадстаўляе жыхарам не толькі нашай краіны, але і суседней дзяржавы доступ да шырокага таварнага асартыменту беларускай вытворчасці, а вытворцам — новы рынак збыту і дадатковы доступ да пакупнікоў.

РУП «Белпошта» — надзейны партнёр у развіцці Вашага бізнэсу!