Версия для слабовидящих

Секаграма (адпраўленне для сляпых)

Паслугі
Тарыфы

Секаграма (адпраўленне для сляпых)

Секаграма (адпраўленне для сляпых) — паштовае адпраўленне, якое падаецца ў адкрытым выглядзе, з улажэннем пісьмовых паведамленняў і выданняў, напісаных секаграфічным спосабам, клішэ са знакамі секаграфіі, гукавых запісаў, тыфлатэхнічных сродкаў, прызначаных выключна для сляпых.

Адпраўленні для сляпых (секаграмы) могуць утрымліваць:

карэспандэнцыю, літаратуру любога фармату (уключаючы гуказапісы), калі яны адпраўляюцца арганізацыяй для сляпых або адрасуюцца такой арганізацыі ці адпраўляюцца сляпым чалавекам або на яго адрас;

любое абсталяванне або матэрыялы, зробленыя або адаптаваныя з мэтай аказання дапамогі сляпым людзям у пераадоленні праблем, звязаных з іх слепатой;

пісьмы, напісаныя секаграфічным спосабам, клішэ са знакамі секаграфіі, гукавыя запісы і спецыяльная папера, прызначаныя выключна для сляпых, пры ўмове, што яны адпраўляюцца афіцыйна прызнанай арганізацыяй для сляпых і (або) на яе адрас;

спецыяльна адаптаваныя кампакт-дыскі, канцылярскія прыналежнасці сістэмы чытання для сляпых, брайлеўскія гадзіннікі, белыя палкі або запісвальнае абсталяванне, калі яны адпраўляюцца арганізацыяй для сляпых або адрасуюцца такой арганізацыі або адпраўляюцца сляпым чалавекам або на яго адрас.

Любое адпраўленне для сляпых,якое накіроўваецца ўарганізацыю або арганізацыяй для сляпых, сляпым чалавекам або для сляпогачалавекаціякой-небудзь арганізацыі сляпых,вызваляецца ад усіхпаштовыхзбораўзавыключэннем авіятарыфаў у той ступені, уякойгэтыяадпраўленнімогуць прымацца ў якасцітакіхваўнутранайслужбепрызначанагааператара, які адпраўляе.

Пры наяўнасці ў паштовым адпраўленні для сляпых іншых улажэнняў (акрамя пералічаных вышэй) такое паштовае адпраўленне прымаецца да перасылкі наплатнай аснове.

Секаграмы (адпраўленні для сляпых) падаюцца да адпраўкі работніку аб’екта паштовай сувязі ў адкрытым выглядзе.

Вага — не больш чым 7 кг.

Памер: мінімальны: 90х140 мм, максімальны: сума даўжыні, шырыні і таўшчыні — 900 мм, найбольшае вымярэнне — 600 мм.

Пры адпраўцы паштовага адпраўлення на яго абалонку з боку адраса атрымальніка павінен наносіцца ясна бачны ярлык белага колеру з наступным сімвалам:

Ярлык для наклейкі на паштовае адпраўленне для сляпых можна спампаваць тут.

Даведачна: у адпаведнасці з Актамі Сусветнага паштовага саюза тэрмін «сляпы чалавек» абазначае любога чалавека, афіцыйна прызнанага сляпым або слабавідушчым у сваёй краіне або які адпавядае азначэнню сляпога або слабавідушчага чалавека, што выкарыстоўваецца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Тэрмін «арганізацыя сляпых людзей» або «афіцыйна прызнаныя ўстановы для сляпых» абазначае ўстанову або асацыяцыю, што абслугоўваюць сляпых людзей або афіцыйна прадстаўляюць сляпых людзей.