Паслугі
Тарыфы

Бандэролі

Бандэролі (друкаваныя выданні) прызначаны для перасылкі друкаваных выданняў, геаграфічных карт, выкраек, каталогаў, праспектаў, розных аб’яў, паштовак, адбіткаў і рэпрадукцый на паперы, кардоне або іншых матэрыялах, якія звычайна прымяняюцца для кнігадрукавання, і іншай прадукцыі.

Калекцыйныя паштоўкі, гравюры, малюнкі, адбіткі і рэпрадукцыі на паперы, кардоне, якія маюць мастацкую каштоўнасць для Рэспублікі Беларусь, перасылаюцца толькі па дазволе Упраўленняў культуры мясцовых адміністрацый.

Праектная і тэхнічная дакументацыя прымаецца толькі ад прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Дапушчальныя памеры:

  • мінімальны: 114 х 162 мм і 110 х 220 мм;
  • максімальны: сума даўжыні, шырыны і таўшчыні 900 мм, найбольшае вымярэнне: 600 мм.
  • для рулонаў: мінімальны — сума даўжыні і двайнога дыяметра 170 мм, найбольшае вымярэнне не менш 100 мм; максімальны — сума даўжыні і двайнога дыяметра 1040 мм, найбольшае вымярэнне 900 мм.

Вага: да 2 кг.