Версия для слабовидящих

Netліст

Паслугі
Тарыфы

Netліст

Адпраўленне netлiст спалучае магчымасці электроннай і традыцыйнай пошты. Netлiст прадстаўляе ўнікальную магчымасць карыстальнікам паслуг паштовай сувязі пераслаць інфармацыю за максімальна кароткі час. Адпраўленне гібрыднай пошты netлiст можна адправіць у любым аддзяленні паштовай сувязі ў фізічнай або электроннай форме.

Катэгорыі адпраўленняў netлiст

Адпраўленні netлiст падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

«Першы клас»;

«Звычайнае».

Да катэгорыі «Першы клас» адносяцца адпраўленні netлiст, якія апрацоўваюцца і дастаўляюцца адрасату за самы кароткі час.

Да «Звычайных» адпраўленняў netлiст адносяцца паведамленні, якія не маюць адзнак аб катэгорыі.

Для максімальнай зручнасці адпраўленні netлiст могуць перасылацца:

з паведамленнем адпраўшчыку аб уручэнні адпраўлення netлiст;

з дастаўкай у названы адпраўшчыкам тэрмін;

з дастаўкай на падвойнай адкрытцы.

Умовы аказання паслугі

Адпраўленні netлiст аб'ёмам адзін ліст (фармат А-4) друкаванага тэксту, якія падаюцца юрыдычнай або фізічнай асобай, прымаюцца на папяровым ці электронным носьбіце;

Адпраўленні netлiст аб'ёмам звыш аднаго ліста друкаванага тэксту, якія падаюцца для перасылання юрыдычнай або фізічнай асобай, прымаюцца толькі на электронным носьбіце. У якасці электроннага носьбіта можа быць выкарыстаны дыск, дыскета, флэш-карта;

Адпраўленні netлiст, якія падаюцца для перасылання юрыдычнай асобай на падставе заключанага з РУП «Белпошта» дагавора, могуць накіроўвацца па электроннай пошце на вылучанае працоўнае месца для прыёму, апрацоўкі і перасылання да месца прызначэння.

Адпраўленні netлiст катэгорыі «Першы клас» прымаюцца толькі ў адрас атрымальнікаў, якія абслугоўваюцца гарадскім аддзяленнем паштовай сувязі.

Тарыфы