Версия для слабовидящих

Гібрыдная пошта

Паслугі
Тарыфы

Гібрыдная пошта

"Гібрыдная пошта" — гэта комплексная паслуга для карпаратыўных кліентаў па раздрукоўцы, канвертаванню і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад пастаўшчыка паслуг у электронным выглядзе.

Дадзеная паслуга прызначана для арганізацый, якія ажыццяўляюць масавыя рассылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі.

РУП "Белпошта" забяспечыць:

  • раздрукоўку інфармацыі, якая прадастаўлена для рассылання ў электронным выглядзе, яе пакаванне ў канверты на сучасным абсталяванні і перасылку адпраўленняў па прызначэнні;
  • магчымасць дадатковага ўкладання ў адпраўленне (прадстаўлены Вамі рэкламны матэрыял);
  • гарантыю прыватнасці інфармацыі, перададзенай для рассылання;
  • разумныя суадносіныцаныі якасці.

Парадак аказання паслугі:

Карыстальнік паслугі (далей — Заказчык) перадае ва ўчастак "Гібрыднай пошты" (далей — Выканаўцу) электронную базу рассылкі. Працаўнікі Выканаўцы ў тэрміны, указаныя ў дагаворы, раздрукоўваюць інфармацыю для кожнага кліента асобна, што прадугледжана структурай базы. Па-за залежнасцю ад колькасці лістоў, інфармацыйны блок на папяровым носьбіце, прызначаны для аднаго кліента, укладваецца паводле ўмоў дагавора ў адно паштовае адпраўленне.

Раздрукоўка ажыццяўляецца так, каб найменне і адрас атрымальніка падчас складання дакумента і канвертавання былі бачныя праз адраснае акно пасля ўкладвання матэрыялаў у канверт.

Прадугледжваецца магчымасць дадатковага ўкладання ў паштовыя адпраўленні, якія фарміруюцца, матэрыялаў, прадстаўленых Заказчыкам у фізічным выглядзе (буклеты, календары, прызы рэкламных розыгрышаў і іншая прадукцыя).

Сфармаваныя адпраўленні перадаюцца для перасылкі па прызначэнні ў парадку, прадугледжаным для адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі (простай, заказной, або з аб’яўленай цэннасцю ў залежнасці ад умоў дагавора на аказанне паслугі).

 

У рамках паслугі «Гібрыдная пошта» РУП «Белпошта» прапаноўвае паслугу па вырабе бесканвертных паштовых адпраўленняў, або Self mailer. Бесканвертнае адпраўленне — гэта пісьмо, у якім аркуш паперы адначасова з’яўляецца і носьбітам інфармацыі, і канвертам. Аб змесце пісьма атрымальнік даведваецца толькі пасля раскрыцця канверта па лініях перфарацыі.

Перавагі: няма неабходнасці ў канвертах, адсутнічае працаёмкі і дарагі працэс упакоўкі пісем, заклейвання, асобнага друку адрасоў і г. д.

Дадатковая інфармацыя па тэл.:(8-017) 228 63 90і па e-mail: Daniletskaya@belpost.by.

 

 

Тарыфы на паслугi "Гiбрыднай пошты"

 

Разлiк кошту па афармленнi заказу на рассылку адпраўленняў Гiбрыднай пошты для юрыдычных асоб