Да ведама суб’ектаў гаспадарання
РУП «Белпошта» прапаноўвае набыць бланкі дакументаў (далей — БСС) з пэўнай ступенню аховы, інфармацыя пра якія ўносіцца ў электронны банк даных.
БСС рэалізуюцца арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам за безнаяўны разлік і згодна з Пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2011 г. № 33/77/17.
Назва прадукцыі, кароткая характарыстыка:
Код бланкаў  | Назва прадукцыі, кароткая характарыстыка  | Камплектацыя  | Цана за 1 нумар без ПДВ  | |
  | 
  | 
  | 
  | 
  | 
  | 
  | 
  | 
  | 
  | 
404366  | Квітанцыя аб прыёме наяўных грашовых сродкаў  | 50х2  | 0,10  | |
402993  | ТТН-1 ПЭВМ ЛС4С 2/3а3  | 320х12  | 0,40  | |
401950  | ТН-2 (ручн. запаўнення) а4  | 50х2  | 0,18  | |
401951  | ТН-2 ПЭВМ а4  | 1х2  | 0,19  | |
  | 
  | 
  | 
  | 
  | 
402960  | ТТН-1 (ручн. запаўнен.) а4  | 25х4  | 0,30  | |
402961  | ТТН-1 ПЭВМ (кніж.) а4  | 1х4  | 0,32  | |
402962  | ТТН-1 ПЭВМ (альб.) а4  | 1х4  | 0,32  | |
402963  | ТТН  |    | 0,16  |    | 
402964  | ТТН (ПЭВМ)  |    | 0,17  |    | 
 
 
Пункты рэалізацыі БСС для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у ІМПЗ па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях размешчаны па наступных адрасах.
Звяртаем Вашу ўвагу, што суб’ект гаспадарання, зарэгістраваны ў любой ІМПЗ РБ, пры жаданні можа атрымаць БСС у г. Мінску, зрабіўшы заяўку
- па кантактным тэлефоне 372-02-73 або па электроннай пошце bso9@belpost.by,
- або пісьмова на факс-аўтамат 372-04-20, 399-98-28.
 
 
Для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у ІМПЗ г. Мінска:
1. Для атрымання рахунка-фактуры на аплату за БСС у г. Мінску неабходна зрабіць заяўку з указаннем Вашых рэквізітаў па кантактным тэлефоне або па электроннай пошце:
- для Ленінскага, Маскоўскага, Заводскага, Савецкага раёнаў
тэл. 372-02-73; bso9@belpost.by
 — для Першамайскага, Партызанскага, Кастрычніцкага, Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў
тэл. 399-68-17; bso4@belpost.by
- або пісьмова на факс-аўтамат 372-04-20; 399-98-28
! пры заказе БСС ад 1 да 100 бланкаў трэба звяртацца ў аддзяленне паштовай сувязі № 60, размешчанае па адрасе вул. Вакзальная, 22, тэл./факс 222-72-19; bso60@belpost.by;
 — пры заказе бланкаў на суму менш 110 руб. атрымаць іх можна ў аддзяленнях паштовай сувязі па месцы юрыдычнай рэгістрацыі або ў любым паштовым аддзяленні сувязі па Вашым жаданні (папярэдне ўзгадніўшы з аператарам), а таксама для дастаўкі бланкаў да пад’езда будынка Вашага офіса Вы можаце скарыстаць паслугу  «Паштовы кур’ер» у межах г. Мінска па тарыфах;
 — пры заказе на суму ад 110 руб. і больш арганізавана БЯСПЛАТНАЯ ДАСТАЎКА бланкаў да пад’езда Вашага офіса ў межах г. Мінска.
 
 
2. Афармленне дакументаў на атрыманне БСС
Для афармлення дакументаў на атрыманне БСС трэба пасля аплаты адправіць па факсе або на электронную пошту:
- плацежны дакумент
- даверанасць (для дырэктара — копія дакумента, які сведчыць асобу, Загад аб прызначэнні на пасаду; для індывідуальнага прадпрымальніка — копію дакумента, які сведчыць асобу)
3. Атрыманне БСС
Выдача БСС ажыццяўляецца пасля прад’яўлення плацежнага дакумента; арыгінала даверанасці, арыгінала і копіі дакумента, які сведчыць службовае становішча кіраўніка, а таксама арыгінала дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, або пасведчанне бежанца).
  | Звяртаем Вашу ўвагу, што пры адсутнасці якога-небудзь з пералічаных дакументаў рэалізацыя БСС не ажыццяўляецца!!!  | 
АПЛАТА НА ПРАЦЯГУ 5-ЦІ БАНКАЎСКІХ ДЗЁН!!!
Нашы рэквізіты (рэалізацыя па г. Мінску): УНН 101015738 РУП «БЕЛПОШТА» р/р №BY47 AKBB 3012 1002 8023 9550 0000 у філіяле №529 «Белсувязь» ААТ «АСБ Беларусбанк», у г. Мінску, пр. Незалежнасці, 56, БІК AKBBBY21529.
Даведкі па тэлефоне: 154; 399-98-35.