Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» інфармуе аб змене тарыфаў на некаторыя паслугі паштовай сувязі

РУП «Белпошта» інфармуе аб змене тарыфаў на некаторыя паслугі паштовай сувязі

Палітыка РУП «Белпошта» накіравана на аказанне канкурэнтаздольных паслуг паштовай сувязі, грунтуючыся на патрабаваннях спажыўцоў і павышэнні іх задаволенасці. Аднак падтрыманне высокай якасці паслуг немагчыма без набыцця сучаснага абсталявання, мадэрнізацыі аб’ектаў паштовай сувязі, абнаўлення парка аўтамабіляў, укаранення новых паслуг.

З 01.02.2018 зменяюцца тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў. Так тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста масай да 20 г павялічацца на 10 капеек (без ПДВ). У сярэднім падвышэнне тарыфаў складзе 7 працэнтаў да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з сакавіка 2017 года.

У той жа час тарыфы на перасылку міжнародных адпраўленняў ЕМS ў Расію, у тым ліку ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Маскоўскую і Ленінградскую вобласць змяняцца не будуць, і працягнуць дзейнічаць зніжкі па гэтых напрамках да 20 працэнтаў.

Ўсе змены будуць актуалізаваны 01.02.2018 ў раздзеле «Тарыфы» http://www.belpost.by/tariff