Новы год — гэта час, калі хочацца верыць у цуды, загадваць жаданні і, вядома, дарыць і атрымліваць падарункі! РУП «Белпошта» спяшаецца ажыццявіць дзіцячыя мары — па добрай традыцыі прадпрыемства прапануе аформіць заказ на навагоднюю паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза».
З 21 па 30 лістапада 2016 г. на навагоднюю паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза» дзейнічае скідка 10%!
«Віншаванне Дзеда Мароза» — гэта чароўны Ліст ад Дзеда Мароза з цёплымі і добрымі пажаданнямі або Падарунак ад Дзеда Мароза з лістом і адной з цудоўных вясёлых мяккіх цацак (вялікая мяккая цацка — сімвал будучага 2017 года або Петушок з сакрэтнай кішэняй). Навагодняе віншаванне ў канверце падорыць сапраўдную зімовую казку, незабыўны святочны настрой, а чароўны Певень прынясе ўдачу ў дамы Вашых блізкіх! Напярэдадні Новага года паштальён даставіць віншаванне на дом!
Заказы на паслугу па тэрыторыі Беларусі прымаюцца да 22 снежня, у краіны СНД і далёкага замежжа — да 1 снежня.
Спяшайцеся! Прапанова абмежавана!
Новы год — гэта свята дзяцінства, дабра і цудаў!
Дакраніцеся да чараўніцтва разам з РУП «Белпошта»!