Паслугі
Тарыфы

Выпісвайце газеты са зніжкай! Падпіска-2019: застаемся разам!

Паважаныя кліенты!

Вялікая колькасць жыхароў нашай рэспублікі чытаюць і чакаюць з нецярпеннем свежыя нумары любімых перыядычных выданняў. Газета працягвае заставацца жаданым госцем у доме. Прапануем аформіць падпіску сабе, родным і блізкім у падарунак на 1 паўгоддзе 2019 года ў зніжаных цэнах:

· па 10 снежня на выданні Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Выдавецкі дом «Беларусь сегодня»;

· па 10 снежня на друкаваныя выданні ТАА «Аргументы і факты ў Беларусі» і «Аргументы і факты ў Беларусi. Камплект»;

· па 30 лістапада на друкаваныя выданні рэдакцыі ЗАТ «БелКП-Прэс»;

· па 8 снежня на друкаваныя выданні выдавецкага дома «Талака»;

· па 30 лістапада на газету «Дняпровец»;

· па 10 снежня на выданне «Бабруйскае жыццё»;

· З 1 па 15 снежня на газету «Нарачанская зара»;

· па 25 снежня на выданне «Камерцыйны кур'ер».

Кліенты РУП «Белпошта» могуць падпісацца на любімыя перыядычныя выданні:

· у любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі;

· у рэжыме онлайн праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце РУП «Белпошта»;

· у паштальёна;

· на плацежна-даведачным тэрмінале (ПСТ);

· па факсу або паштовым кур'ерам у офісе (для юрыдычных асоб).

· Выпісвайце любімыя газеты не толькі для сябе, але і дарыце падпіску родным, блізкім і сябрам у іншых рэгіёнах Беларусі!