Паважаныя кліенты!
Набліжаецца самае любімае і доўгачаканае зімовае свята — Новы год. Гэта час цудаў і сюрпрызаў, чакання навагодняй казкі, якая абавязкова зазірне ў нашы дамы. З асаблівым нецярпеннем падарункаў і сустрэч з чараўніцтвам чакаюць дзеці. Здзейсніць мары дзяцей па добрай традыцыі дапамагае РУП «Белпошта» — з1лістападапрымаюццазаказы напаслугу «Віншаванне Дзеда Мароза».
20 лістапада ў рамках святкавання Сусветнага дня дзіцяці РУП «Белпошта» запрашае ў выдзеленыя аддзялення паштовай сувязі рэспублікі на промамерапрыемства «Казка ў кожны дом". Пры афармленні заказу на «Падарунак ад Дзеда Мароза» кліенты атрымаюць зніжкі і падарункі! Віншаванне ад Дзеда Мароза парадуе дзяцей і падорыць цудоўны настрой дарослым! Наборы для творчасці і стварэння святочнай атмасферы напярэдадні Новага года стануць захапляльным заняткам для ўсёй сям’і, а казачны Глазасцік прынясе ўдачу ў Ваш дом!
ПІСЬМОадДзеда Мароза | ПАДАРУНАКадДзеда Мароза |
Паштоўка з віншаваннем; Наборы для творчасці і стварэння святочнай атмасферы:
| Пісьмо + Мяккая цацка-флікер Глазасцік (памер 16 см) |
Кошт:
| Кошт:
|
Навагодні сюрпрыз таксама могуць аформіць і атрымаць жыхары краін СНД і далёкага замежжа! Заказы па Беларусі прымаюцца да 23 снежня 2018 года, за межы рэспублікі — да 1 снежня2018 года.
Аформіць і аплаціць заказ на «Віншаванне Дзеда Мароза» можна:
· у любым аддзяленні паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь на касах і плацежна-даведачных тэрміналах;
· з дапамогай інтэрнэт-сэрвісу «Віншаванне Дзеда Мароза»;
· у паштальёна дома / у офісе.
Напярэдадні Новага года паштальён даставіць «Віншаванне Дзеда Мароза» дадому.
Увага! Прымаюцца заказы ад юрыдычных асоб па безнаяўным разліку. Прапанова абмежаваная!
Даведачная інфармацыя — Call-цэнтр 154.
Новы год — свята дабра і цудаў!
Дакраніцеся да чараўніцтва разамз РУП «Белпошта»!