Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» запрашае прыняць удзел у «Паштовай віктарыне»

У рамках святкавання Сусветнага дня пошты 7 кастрычніка РУП «Белпошта» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у «Паштовай віктарыне».

Святочнае мерапрыемства пройдзе ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі. Спецыялісты прадпрыемства падрыхтавалі кліентам пазнавальныя пытанні пра гісторыю пошты і паштовыя паслугі.

Удзельнікі віктарыны, якія выдатна справяцца з заданнем, атрымаюць у падарунак памятныя сувеніры. Таксама ў гэты дзень кожнаму маленькаму наведвальніку мінскага Паштамта будзе ўручаны паветраны шарык.

У рамках правядзення віктарыны супрацоўнікі прадпрыемства раскажуць кліентам аб паштовам інтэрнэт-магазіне shop.belpost.by, а таксама пра зніжкі на паслугу Паскораная пошта EMS Belpost.

У г. Мінску «Паштовая віктарына» пройдзе:

— ПАШТАМПТ, круглая зала, пр-т Незалежнасці, 10, г. Мінск з 14.00 да 16.00;

— АПС № 17, вул. Кунцаўшчына, 35 з 14.00 да 16.00;

— АПС № 112, вул. Лучыны, 8 з 14.00 да 16.00.