Паслугі
Тарыфы

Запрашаем прыняць удзел у віктарыне «Як ты зведаеш родную літаратуру?»

У рамках святкавання Года Культуры РУП «Белпошта» прапануе кліентам прыняць удзел у пазнавальнай віктарыне.

15 красавіка 2016 г. у выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі спецыялісты прадпрыемства правядуць віктарыну «Як ты ведаеш родную літаратуру?».

Удзельнікі віктарыны, якія выдатна справяцца з заданнем, атрымаюць у падарунак памятныя сувеніры.

У г. Мінску віктарына «Як ты ведаеш родную літаратуру?» пройдзе:

• Паштамт, круглая зала, пр-т Незалежнасці, 10 з 13.30 да 14.30;

• АПС № 47, вул. Несцерава, 51 з 14.00 да 15.00.

Запрашаем прыняць удзел у віктарыне!