Вялікая колькасць жыхароў нашай рэспублікі чытаюць і чакаюць з нецярпеннем свежыя нумары любімых перыядычных выданняў. Газета працягвае заставацца жаданым госцем у доме.
Прапануем падпісацца на Вашы любімыя газеты і часопісы на 1 паўгоддзе 2018 года.
Кліенты РУП «Белпошта» могуць выпісаць любімыя газеты і часопісы:
· у любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі;
· у рэжыме онлайн праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце РУП «Белпошта»;
· у паштальёна;
· на плацежна-даведачным тэрмінале (ПДТ);
· па факсу або паштовым кур’ерам у офісе (для юрыдычных асоб).
Выпісвайце любімыя газеты не толькі для сябе, але і дарыце падпіску родным, блізкім і сябрам у іншых рэгіёнах Беларусі!
Нагадваем, працягваецца дабрачынная падпіска «Падары часопіс дзіцяці», у рамках якой кожны жадаючы можа аформіць падпіску на любое выданне на адрас дзіцячых дамоў. Акцыя праводзіцца з 2014 года і атрымала за гэты час шырокую падтрымку. Тысячы кліентаў РУП «Белпошта» па ўсёй краіне далучыліся да марафону дабра! Вы можаце стаць наступным!